Вучоба ў Стакгольмскай школе эканомікі

Урад Швецыі прапануе 20 грантаў для лепшых выпускнікоў школ і студэнтаў Беларусі, Малдовы, Украіны, Грузіі, каб атрымаць ступень бакалаўра па спецыяльнасці “Эканоміка і Бізнэс” у Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі да ліпеня 2016 года альбо раней;
  • мець бал па матэматыцы і ангельскай мове не ніжэй за 7 па дзесяцібальнай сістэме.

Этапы конкурсу на атрыманне гранту:

  • да 8 красавіка запоўніць анлайн-заяўку на сайце Школы, якая ўключае…
    – інфармацыю з асабістымі і кантактнымі дадзенымі,
    – адсканаваную копію атэстата ці выпіску адзнак за першае паўгоддзе (для выпуснікоў-2016),
    – матывацыйны ліст (400 слоў),
    – дыпломы, сертыфікаты, граматы, якія сведчаць пра досвед працы, дасягненні і актыўную пазакласную дзейнасць.
  • паспяхова здаць уступны тэст 23 красавіка ў адным з гарадоў – Рыге, Кішанёве, Мінску, Кіеве, Тбілісі, Таліне, Вільнюсе, Санкт-Пецярбургу. Тэст складзены на ангельскай мове і ўключае 3 часткі: Ангельская мова, Матэматыка, Логіка. Тэсты накіраваны на ацэнку аналітычнага і крытычнага мыслення ў студэнтаў.
  • прайсці сумоўе, на якое запросяць кандыдатаў з лепшымі вынікамі. Сумоўе будзе таксама на ангельскай мове і зойме 30 хвілін (з 9 па 20 траўня 2016 г.);
  • імёны абраных кандыдатаў аб’явяць 26 траўня 2016 года, пасля чаго ім вышлюць дакументы, якія падцвердзяць залічэнне ў Стакгольмскую школу эканомікі ў Рызе, а таксама неабходныя дакументы для амбасады Латвіі.

Навучальны год пачнецца 22 жніўня 2016 года.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце праграмы. З усімі пытаннямі звяртайцеся на адрас dlabok@sseriga.edu (Дар’я).

Фінансавыя ўмовы

Памер гранту складае 30 000 еўра. Гэтая сума кампенсуе выдаткі цягам 3 гадоў вучобы, уключна з коштам навучання (6 000 еўра на год), пражывання (2 000 еўра на год) і штомесячнай стыпендыяй памерам 200 еўра.

Дэдлайн – 8 красавіка 2016 г.