Выдатныя студэнты могуць павучыцца ў Францыі

ENS de Lyon і партнёры прапануюць стыпендыю Ampère & MILYON Scholarships для выдатных студэнтаў з усяго свету.

Стыпендыя скіравана на тое, каб падтрымаць студэнтаў, якія жадаюць вучыцца на магістарскім узроўні ў галіне дакладных,  гуманітарных і сацыяльных навук (апроч FEADép Master’s programs), мастацтва.

Паглядзець пералік праграм, якія выкладаюцца на ангельскай мове, можна тут. Спіс усіх праграм на французскай – па спасылцы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • не з’яўляцца грамадзянінам Францыі;
  • узрост – да 26 гадоў (нарадзіцца пасля 11 студзеня 1991 года);
  • мець скончаную ступеннь бакалаўрыяту (мець 180 ECTS);
  • добра валодаць французскай ці ангельскай мовамі.

Неабходныя дакументы:

  • 2 рэкамендацыйныя лісты;
  • матывацыйны ліст;
  • CV;
  • выпіска з адзнакамі;
  • капіі сертыфікатаў і дыпломаў;
  • вынікі моўных тэстаў.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі складае 1000€ на месяц цягам году. Калі тэрмін праграмы складае 2 гады, то стыпендыя працягваецца пры ўмове добрай паспяховасці студэнта.

Дэдлайн – 12 студзеня 2017 года.

Падрабязнасці можна даведацца тут.