Як папрацаваць у цэнтры Брусэля?

Парламенцкая Асамблея НАТА (Брусель) штогод шукае 10 асістэнтаў-даследчыкаў для міжнароднага сакратарыята.

Большасць месцаў аддаецца кандыдатам з краін-сябраў Альянса, аднак кандыдаты з краін, якія не з’яўляюцца сябрамі НАТА, таксама могуць падаваць заяўкі – ў межах стыпендыяльнай праграмы імя Лаіка Бувара (прэзідэнта Парламенцкай Асамблеі НАТА ў 1992-1994 гадах).

Па праграме першыя 5 асістэнтаў-даследчыкаў будуць удзельнічаць са студзеня па чэрвень, другія – са жніўня па лістапад. Вітаюцца кандыдаты з добрым прафесійным досведам (улічваюцца інтэрнатура і ўдзел у праектах).

Чым давядзецца займацца

Даследчыкі будуць удзельнічаць у парламенцкіх сесіях Асамблеі, рабіць занатоўкі, рыхтаваць справаздачы, чарнавікі выступаў, суправаджальныя інфармацыйныя, даведачныя матэрыялы ды інш.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • магістарская ступень у галіне палітычных навук ці міжнародных дачыненняў;
  • вольнае валоданне ангельскай і французскай мовамі.

Тэрмін праграмы – 3 з паловай-5 месяцаў.

Фінансавыя ўмовы

Штомесячная стыпендыя складае 750 еўра, арганізатары забяспечваюць пражыванне ў прасторным катэджы ў цэнтры Бруселя, медыцынскае страхаванне. Выдаткі на вандроўку стыпендыят забяспечвае індывідуальна.

Кандыдаты мусяць падаць заяўкі на ангельскай ці французскай мове. Заяўка на ўдзел складаецца з:

  • суправаджальнага ліста з тлумачэннем інтарэсаў і кампетэнцый;
  • CV з пазначэннем нацыянальнасці і ўзроўня валодання мовамі;
  • прыклад пісьмовай працы (максімум 5 старонак) па адпаведнай тэме (знешняя палітыка, міжнародныя дачыненні, абарона і бяспека ды іншыя);
  • 2 лісты-рэкамендацыі (акадэмічны ці прафесійны).

Заяўка падаецца адным pdf-файлам на е-адрас ra-programme@nato-pa.int.

Дэдлайн – 16 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці – на гэтай старонцы.

Паводле by.odb-office.eu