Як ператварыць гук у слова: трэнінгі ад польскіх экспертаў

Чым адрозніваюцца субтытры ў кіно і навінавым выпуску, ці можна зрабіць ролік з субтытрамі на дамашнім кампутары і як гэтая тэхніка палепшыць інфармацыйную даступнасць, распавядуць польскія спецыялісты Марта Жачкевіч і Томаш Міхневіч на адмысловых трэнінгу.

Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” (Беларусь) і арганізацыя “HumanDOC Foundation” (Польшча) запрашаюць да ўдзелу ў трэнінгу “Ўжыванне і выкарыстанне тэхнікі для прыстасавання мастацтва, інфармацыі, аўдывізуальных матэрыялаў да патрэбаў людзей з парушэннямі слыху пры дапамозе спецыяльнай сістэмы субтытраў”.

Мэта трэнінгу – пазнаёміць удзельнікаў з тэхнікамі, якія выкарыстоўваюцца ў свеце і дазваляюць пашыраць інфармацыйную даступнасць. Пасля трэнінгу ўдзельнікі змогуць ствараць аўдыявізуальную прадукцыю і тэатральныя спектаклі з выкарыстаннем субтытраў, навучыўшыся рабіць апісанне гукаў і рэдагаваць змест.

Падчас навучання вы зразумееце:

  • ідэю стварэння субтытраў;
  • розніцу паміж рознымі відамі субтытраў (у праграмах і навінавых выпусках ТБ, у кіно, тэатры);
  • прыёмы стварэння сусбтытраў.

Трэнінгі пройдуць у Мінску і будуць складацца з пяці 3-дзённых сесій. Першая сесія адбудзецца 15-17 чэрвеня 2016 года.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Як падацца

Ахвотныя ўзяць удзел у трэнінгу мусяць даслаць запоўненую заяўку на е-адрас seminar@disright.org з пазнакай “Трэнінг”. 

Арганізатары забяспечваюць харчаванне падчас трэнінгу. Таксама ёсць магчымасць кампенсаваць транспартныя выдаткі.

Дэдлайн – 5 чэрвеня 2016 года.