Як сацсеткі дапамогуць бізнэсу? Стартап-школа едзе ў Віцебск

Як запусціць стартап ў сацыяльных сетках і прыцягваць кліентаў бясплатна? Пра гэта распавядуць 21 лістапада ў Віцебску на бясплатных занятках Стартап-школы.

Сваімі фішкамі падзеліцца Філіп Праўдзюк – SMM-трэнер адукацыйнага цэнтра “Rocket”.

Удзельнікі даведаюцца:

  • як аформіць групу, каб яна прадавала – разбор пяці элементаў?
  • як назваць супольнасць? Прыклады ўдалых і слабых назваў;
  • правільныя і няправільныя аватар і вокладка;
  • збіраем водгукі, выкарыстоўваем раздзел “пытанне-адказ” для атрымання новых кліентаў;
  • “фішкі” раздзела тавары.

Уся праграма мерапрыемства, а таксама абавязковая  рэгістрацыя тут.

Заняткі Стартап-школы пройдуць ў Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы па адрасе: г. Віцебск, вул. Пушкіна, 6, 5-ы паверх.

Дакладны час – з 18-й да 20-й гадзіны.