Як стаць лідарам: трэнінг ад БАСС

З 28 па 30 кастрычніка БАСС ладзіць трэнінг “Don’t worry, be the Leader”.

Лідар – гэта чалавек, вакол якога бурляць крутыя праекты, вясёлыя канцэрты і г.д. Ён або яна не баіцца гаварыць на публіцы, патрабаваць ад людзей выканання абяцанняў і адстойваць сваю пазіцыю.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, каго цікавіць дадзеная тэма і ўнутраны рост над сабой і сваімі слабасцямі.

Калі: 28-30 кастрычніка 2016 года.
Дзе: Мінск, Старынаўская, 15.

Каманда арганізатараў падрыхтавала тэматычныя блокі:

  • па псіхалогіі лідарства;
  • стрэсаўстойлівасці;
  • каардынацыі каманды;
  • методыцы форум-тэатра;
  • арганізацыі студэнцкага самакіравання;
  • і ўпершыню на семінары – МазгабойняBOSS!

Фінасавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак – 5 рублёў. Усім удзельнікам семінара забяспечваецца харчаванне, а для іншагародніх студэнтаў – плюс пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 24 кастрычніка.