Як захаваць гістарычную спадчыну? Семінар у Берліне

Фундацыя імя Роберта Боша ладзіць семінар “Truth, Justice and Remembrance” і запрашае зацікаўленых удзельнікаў у сталіцу Нямеччыны.

Перыяд – 26 лістапада – 8 снежня 2016 года. Лакацыя – Берлін, Нямеччына.

Мерапрыемства прызначана для таго, каб палегчыць міжрэгіянальнае вывучэнне досведу ў вырашэнні праблем мінулага, якое разглядаецца ў розных сацыяльных кантэкстах.

У 2-тыднёвым семінары возьмуць удзел 25 прадстаўнікоў пост-канфліктных грамадстваў, якія працуюць у сферы захавання гістарычнай памяці, дакументавання і пошуку праўды канфліктаў.

Удзельнікі семінару змогуць:

  • атрымаць веды пра працу з гістарычным мінулым эпохі нацызму ў Германіі і камуністычнага перыяда ГДР у справе публічнага дыскурсу;
  • далучыцца да абмену лепшымі практыкамі з прадстаўнікамі постканфліктных грамадстваў;
  • развіць лідарскія навыкі і навыкі персанальнага мэнэджменту;
  • папрацаваць над праблемамі, якія стаяць перад іх арганізацыямі, грамадствамі ды інш.

Праграма семінара ўключае наведванне гістарычных месцаў памяці, сустрэчы з прадстаўнікамі палітычнай сферы, грамадскімі супольнасцямі, медыямі, сведкамі і экспертамі.

Прадугледжаны сесіі па развіцці лідарства і сістэматычнай аналітыцы.

Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць у арганізацыях грамадзянскай супольнасці, урадавых інстытуцыях, медыях і цікавяцца праблемамі мінулага і захавання гістарычнай нацыянальнай памяці. Патрабуецца добрае валоданне ангельскай мовай – для ўдзелу ў групавых дыскусіях і напісання сваіх думак.

Фінансавыя ўмовы

Фундацыя пакрывае выдаткі на вандроўку ў Нямеччыну, пражыванне, харчаванне і інш.

Як падацца

Для ўдзелу ў семінары неабходна даслаць:

  • CV (максімум 2 старонкі);
  • матывацыйны ліст з апісаннем працоўнага досведу ў сферы захавання гістарычнай памяці з тлумачэннямі падстаў персанальнага ўдзелу ў праграме;
  • рэкамендацыйны ліст.

Каб зарэгістравацца, калі ласка, націсніце сюды.

Дэдлайн – 15 жніўня 2016 года.

Дадатковая інфармацыя – праз е-адрас Patricia.Degueldre@bosch-stiftung.de.

Паводле by.odb-office.eu