Яскравыя людзі і гісторыі, вы дзе?

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы шукае яскравыя гісторыі людзей, якія калі-небудзь удзельнічалі ў праграмах нефармальнай адукацыі.

Сюжэты найбольш цікавых гісторый стануць асновай для артыкулаў, якія будуць апублікаваны на сайце adukatar.net, партале edu.adukatar.net і ў сацсетках.

Плануецца распаўсюдзіць гэтыя гісторыі праз СМІ, каб паказаць, якое значэнне, магчымасці і грамадскую карысць маюць праграмы нефармальнай адукацыі.

Каб распавесці сваю гісторыю, неабходна запоўніць электронную анкету.

Дэдлайн – 12 траўня 2016 года.

Падрабязней пра ўмовы і сутнасць можна пачытаць тут.