ЕГУ вітае ў Мінску!

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае да ўдзелу ў Дні магістра ў Мінску – традыцыйным акадэмічным мерапрыемстве для студэнтаў старэйшых курсаў універсітэтаў, асоб з вышэйшай адукацыяй і ўсіх зацікаўленых у атрыманні магістарскай адукацыі.

Калі: 3 снежня 2016 года.
Дзе: каворкінг “Хто такі Джон Голт?”, вуліца Шорная 20-1Н, Мінск.

У межах мерапрыемства ўдзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца як з магістарскімі праграмамі ЕГУ і іх акадэмічнай праграмай, так і з навуковымі і прафесійнымі перспектывамі, якія адкрываюцца перад будучымі магістрантамі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў – па спасылцы. Рэгістрацыя працягнецца да 1 снежня.

Праграма Дня магістра ўключае майстар-класы і сустрэчы з кіраўнікамі і выкладчыкамі магістарскіх праграм.

З пытаннямі звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне +370 5 2639650, е-пошце recruitment@ehu.lt ці ў Skype: QuestionEHU.