Еўрапейскі Моладзевы Парламент у Львове

Еўрапейскі Моладзевы Парламент Беларусь шукае дэлегатаў і дэлегатак на 6-ую Нацыянальную Адборачную Канферэнцыю LVOŬ 2016, якая збярэ больш за 100 маладых хлапцоў і дзяўчат з Беларусі і іншых еўрапейскіх краінаў.

Дзе: Львоў, Украіна. Калі: з 28 па 31 ліпеня 2016 года.

Праграмма Канферэнцыі:

  • аднадзённы цімбілдзінг;
  • два дні працы ў камітэтах над вызначанай тэмай у межах усеагульнай тэмы сесіі “Зялёнае святло для ўстойлівай будучыні”, цягам якіх дэлегаты распрацуюць рэзалюцыю;
  • адзін дзень Генеральнай Асамблеі, калі пройдуць дэбаты па напісаных рэзалюцыях.
  • кожны дзень –  насычаная вячэрняя культурная праграма.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 16 да 20 гадоў (выключэнняў не будзе!);
  • наяўнасць персанальнага пашпарта для вандроўкі ў Львоў;
  • добры ўзровень ангельскай мовы (працоўная мова);
  • зацікаўленасць ў самаразвіцці, нефарамальнай адукацыі, вырашэнні найбольш сур’ёзных бягучых праблем у Еўропе;
  • наяўнасць вопыта ўдзелу ў мерапрыемствах ЕМП не патрэбна.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары забяспечваюць жыллё і харчаванне. Удзельнікам неабходна толькі аплаціць шлях да месца правядзення сесіі і дадому ў Беларусь.

Пасля сканчэння сесіі кожны ўдзельнік афіцыйна становіцца выпускніком ЕМП і далучаецца да велізарнай сям’і тых, у каго ўжо ёсць гэты статус. Лепшыя з удзельнікаў атрымаюць шанец прадставіць Беларусь на будучых мерапрыемствах ЕМП, у тым ліку на міжнародных сесіях у Лааксе (Швейцарыя), Тродэнхайме (Нарвегія) і Брно (Чэхія).

Заяўку трэба даслаць да 12 чэрвеня на адрас applications.eypby@gmail.com (фармат PDF).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на e-mail lvou2016.eypby@gmail.com.

Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП, на старонцы Сесіі ў Фэйсбуку ці ў ВК.