За сацыяльнымі інавацыямі – у Берлін!

Сацыяльныя прадпрымальнікі з Беларусі, Украіны і Расіі запрашаюцца ў восеньскую школу SOIN у Берлін.

Адмысловы варкшоп пройдзе з 30-га кастрычніка па 6-га лістапада 2016 года.

Удзельнікі даведаюцца пра стан развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Нямеччыне. Эксперты з Усходняй Еўропы распавядуць пра досвед эфектыўнага выкарыстання краўдфандынгу. Ментары з ліку немецкіх экспертаў і сацыяльных прадпрымальнікаў падзеляцца досведам і лепшымі практыкамі, што фарміруюць аснову для паспяховага сацыяльнага прадпрыемства.

Навучэнцы ў камандах паспрабуюць распрацаваць тактыкі ўстойлівага развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ва Ўсходняй Еўропе. Лепшыя ідэі ўдзельнікаў па стварэнні сацыяльных прадпрыемстваў будуць прэзентаваны на мерапрыемстве ў Impact Hub Berlin.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на пражыванне, харчаванне і навучанне і часткова пакрываюць дарогу. Падрабязная інфармацыя – на гэтай старонцы.

Перспектыщныя праекты будуць падтрыманы ў стварэнні прадпрыемства, інкубацыі і яго развіцці. Калі вы зацікаўлены ў сацыяльным прадпрымальніцтве і сацыяльных інавацыях, калі ласка, падаць заяўку на ўдзел можна тут.

Дэдлайн – 1 кастрычніка 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu