Засяроддзімся ў Нямеччыне!

Тэхнічны ўніверсітэт Дрэздена запрашае на курсы па менеджменце навакольнага асяроддзя.

Дзеля падтрымкі праграмы 2030 па ўстойлівым развіцці, універсітэт прапануе шэраг экалагічных курсаў ад UNEP/ UNESCO/ BMUB на 2016 – 2017:

  • 31 жніўня – 23 верасня 2016,  інтэграваны менеджмент водных рэсурсаў і здароў’е (SC68);
  • 5 кастрычніка – 2 лістапада 2016, альтэрнатыўная энергетыка і эфектыўнасць энергіі (SC69);
  • 17 лістапада – 13 снежня 2016, устойлівыя гарады (SC70);
  • 10 студзеня – 11 ліпеня 2017, паслядыпломны міжнародны курс па экалагічным менеджменце для краін у стадыі развіцця (ЕМ40).

Мэта курсаў – падрыхтаваць удзельнікаў для добрага планавання, каардынацыі і менеджмента задач, звязаных з навакольным асяроддзем, навучыць іх працаваць з міністэрствамі, арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мінімум ступень бакалаўра ці эквівалент;
  • некалькі гадоў рэлевантнага праграме прафесіянага вопыту;
  • прыналежнасць да арганізацыі, якая і намініруе кандыдата (арганізацыя з краіны, якая развіваецца);
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • пажаданы ўзрост – 25-45 гадоў.

Праграмы фінансуюцца Федэральным міністэрствам Нямеччыны па навакольным асяроддзі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 9 чэрвеня 2016.

Больш падрабязнасцей можна знайсці на сайце TU Dresden.