Журналістыка без межаў: новая праграма для сумесных праектаў

“Трансмежная журналістыка” запрашае рускамоўных журналістаў, фрылансераў, блогераў да ўдзелу ў 4-м сезоне праграмы.

Паспяховыя кандыдаты змогуць рэалізаваць свае трансмежныя ідэі ў камандах з калегамі з Усходняй Еўропы, Каўказу, краін Балтыі, Расіі, Цэнтральнай Азіі.

Праграма забяспечвае ўдзельнікаў прафесійнай ментарскай падтрымкай ад экспертаў глабальных медыяў, кампенсуе выдаткі, звязаныя з практыкай у фармаце даследчых паездак, на наведванне першай і заключнай сустрэч Праграмы.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты (ў тым ліку фрылансеры), блогеры, якія:

  • ствараюць матэрыялы на рускай мове мове для рускамоўных медыяў;
  • маюць досвед працы ў журналістыцы ад 3 да 15 гадоў.

Прыярытэт будзе на баку камандных заявак, дзе ўдзельнікі прадстаўляюць розныя краіны і СМІ, індывідуальныя заяўкі таксама прымаюцца.

Крытэры адбору:

  • прафесійныя якасці кандыдата;
  • добра прапрацаваная ідэя, якая ўтрымлівае аспект трансмежнасці і датычыцца краін Усходняй Еўропы, Каўказу, краін Балтыі, Расіі, Цэнтральнай Азіі.

Папярэдняя праграма:

  • 4-5 сакавіка – сустрэча ўдзельнікаў і ментараў;
  • 6 сакавіка – 21 красавіка – дыстанцыйная фаза: удзельнікі вяртаюцца на свае працоўныя месцы і ў камандах працуюць над стварэннем матэрыялаў пад кіраўніцтвам дасведчаных ментараў і журналістаў. У гэты перыяд кожная каманда зможа здзейсніць кароткатэрміновыя паездкі ў рэгіёны праекту;
  • 22-23 красавіка – выніковая сесія, дапрацоўка праектаў.

Заяўкі прымаюцца анлайн па 12 лютага 2017 года ўключна.