Жывая бібліятэка шукае валанцёраў

Жывая бібліятэка прапануе ўсім неабыякавым да руйнавання стэрэатыпаў і зацікаўленым у новых знаёмствах з незвычайнымі людзьмі далучыцца да каманды валанцёраў.

Жывая Бібліятэка – гэта метад руйнавання стэрэатыпаў, дзе ў ролі Кніг выступаюць людзі, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі самых розных сацыяльны груп, у дачыненні да якіх у нашых грамадстве існуюць забабоны і стэрэатыпы.

Каманда Жывой Бібліятэкі адчувае вострую неабходнасць у наступных людзях:

  • Бібліятэкар_ка (чалавек, прасякнуты ідэяй барацьбы са стрэрэатыпамі і гатовы гэтым займацца шмат і доўга; ён / яна будзе ўключаны ў каманду, шукаць кнігі, праводзіць мерапрыемствы, ездзіць па Беларусі);
  • PR-мэнэджэр_ка(ы) (трэба весці сацыяльныя сеткі УКантакце і Facebook);
  • Валантэр_ка па тэхнічных пытаннях (дапамога з арганізацыяй прасторы, кава-перапынкаў і г.д.);
  • Журналіст_ка (чалавек, здольны цікава распавядаць гісторыі людзей і пісаць на прэс-рэлізы);
  • Фатограф/фотаграфіня (трэба раз на месяц фатаграфаваць мерапрыемствы ў Мінску і па магчымасці ездзіць у рэгіёны)
  • Дызайнер_ка (для стварэння розных промаматэрыялаў ды афіш).

Каб далучыцца да каманды Жывой бібліятэкі, неабходна да 7 кастрычніка 2016 г. праз эл. адрас human.library.belarus@gmail.com даслаць наступную інфармацыю: сваё імя, матывацыю і кантакты (тэлефон ды эл. адрас), а таксама расказаць, чым вы займаецеся ў жыцці, чым жадаеце займацца ў Жывой бібліятэцы і ваш досвед у гэтай сфэры.

Больш пра праеrт можна даведацца у сацыяльных сетках і FB.