Зменім разам… ва ўніверсітэце Вялікабрытаніі!

Універсітэт Шефілд Халам прапануе стыпендыі Transform Together Scholarships на навучанне па праграмах бакалаўрыята і магістратуры.

Спецыяльнасці

Падтрымліваюцца ўсе напрамкі, але найбольшая ўвага звяртаецца на міжнародныя дачыненні, банкінг і фінансы, біямедыцынскія лабараторныя даследаванні, міжнародны маркетынг, медыямэнэджмент і мэнэджмент праектаў, спартыўны бізнэс і іншыя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • не з’яўляцца грамадзянінам Вялікабрытаніі;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (сертыфікат);
  • падцверджаннне ўніверсітэта аб залічэнні на праграму (падаваць заяўку асобна);
  • магістратура: сярэдні бал дыплому – мінімум 2.1 (ці эквівалент);
  • мець магчымасць самастойна пакрываць іншыя выдаткі (транспарт і г.д.).

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя пакрывае 100% навучання па праграмах магістратуры и 50% – бакалаўрыята.

Як падавацца:

  • падаць заяўку на пажаданы курс універсітэта;
  • толькі пасля атрымання падцверджання аб залічэнні спампаваць форму заяўкі на стыпендыяльную падтрымку;
  • запоўніць заяўку і даслаць яе разам з транскрыптамі на адрас scholarships@shu.ac.uk

Дэдлайны – 31 мая і 1 лістапада штогод.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.