Зрабі сам: трэнінг па арганізацыі моладзевых абменаў

Першапачаткоўцы ў арганізацыі і правядзенні праграм моладзевай мабільнасці запрашаюцца на міжнародны трэнінг “Зрабі сам: першы моладзевы абмен”.

Калі: 8-13 сакавіка 2017. Дзе: Львоў, Украіна.

Мэты трэнінгу:

  • матываваць, падтрымаць і дапамагчы развіць свае ідэі ў праекты;
  • садзейнічаць пачатку партнёрства;
  • палепшыць веды ўдзельнікаў у галіне складання праекта;
  • атрымаць інфармацыю пра спецыфіку праграмы Erasmus +: Youth in Action;
  • навучыць прынцыпам нефармальнай адукацыі і працы ў групе;
  • паразважаць на тэму інклюзіі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • моладзь ва ўзросце ад 18 гадоў;
  • грамадзянства краін праграмы (Фінляндыя, Эстонія, Аўстрыя, Літва, Польшча) альбо партнёрскіх краін (Усходняе Партнёрства і Расія);
  • добрае валоданне рускай мовай;
  • удзельнікам трэба прадстаўляць моладзевую арганізацыю альбо групу моладдзі;
  • пажадана наяўнасць досведу ўдзелу ў мерапрыемствах праграмы Erasmus+: Youth in Action.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі (пражыванне, праезд, харчаванне і г.д.).

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2017.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.