11/02/2005
Ты любіш камунікаваць з замежнікамі? Табе падабаецца расказваць пра сваю краіну? Ведаеш як прадставіць яе на міжнародным узроўні? Хочаш спазнаць нешта новае? Прапануем табе паехаць з намі ў Польшчу на міжнародную сустрэчу моладзі "House of Europe".Сам праект будзе праходзіць пад Люблінам з 24 красавіка да 4 траўня. Акрамя беларусаў у праекце возьме ўдзел моладзь з 9 краінаў сьвету: Італіі, Гішпаніі, Нямеччыны, Польшчы, Румыніі, Малдовы, Украіны, Армэніі, Грузіі. Хочаш далучыцца? Чытай далей, якім чынам! Апошні тэрмін падачы заявак – 25 лютага 2005 году.