25/08/2010
Дзе: Турцыя
Калі: 19-22 кастрычніка 2010 года
Фінансавыя ўмовы: 100 еўра, студэнтам - 50 еўра
Дэдлайн: 25/08/2010
www.muscon2.itu.edu.tr/en/

19-22 кастрычніка 2010 года Істамбульскі тэхнічны універсітэт, Турэцкая музычная дзяржаўная кансерваторыя, Дэпартамент музыказнаўства цэнтра сацыяльнай сферы "Macka" арганізуюць сімпозіум "Прадстаўленне ў музыцы і музычнае прадстаўленне".

25/08/2010
Дзе: Беларусь
Дэдлайн: 26/08/2010

Таварыства Беларускай Школы ды інфармацыйна-мэтадычны сайт “Nastaunik.info” запрашаюць настаўнікаў, мэтадыстаў, адукатараў, школьнікаў ды бацькоў на выставу-прэзэнтацыю дыска мэтадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў-2”, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага году.

23/08/2010
Для каго: навукоўцы-магістры
Дзе: Нямеччына
Калі: студзень 2011 - снежань 2014
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя
Дэдлайн: 30/09/2010
www.herder-institut.de/startseite/projekte/laufende/leibniz-graduate-school-for-cultures-of-knowledg

Herder-Institut прапаноўвае маладым навукоўцам з магістарскай ступенню з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы тры стыпендыі працягласцю 3 гады, пачынаючы з 1 студзеня 2011 г.

23/08/2010
Для каго: студэнты
Дзе: Летува
Калі: зімовы семестр 2010-2011
Дэдлайн: 12/09/2010
www.ehu.lt/studies/distance/programs/

Eўрапейскі Гуманітарны Універсітэт прапануе зарэгістравацца на курсы дыстанцыйнага навучання па наступных кірунках: дызайн, гісторыя, медыя і камунікацыі, паліталогія, права, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрыацыя, філасофія.

23/08/2010
Для каго: гісторыкі
Дзе: Нямеччына
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя 1000 еўра
Дэдлайн: 27/08/2010
www.ieg-mainz.de/likecms/index.php


Інстытут Еўрапейскай Гісторыі горада Майнца прапаноўвае даследваць гістарычныя і тэалагічныя падмуркі еўрапейскай гісторыі перыяду 1450–1950 гг., а таксама самі канцэпты “Еўропа” і “еўрапейскасць”.

16/08/2010
Для каго: Артысты ў сферы медыя- і відэамастацтва
Дзе: Баўгарыя
Калі: 5-10 кастрычніка 2010
Дэдлайн: 30/08/2010
www.facade.arttoday.org/

Артысты ў сферы медыя- і відэамастацтва запрашаюцца прыняць удзел у Facade Video Festival, які пройдзе ў Плоўдзіве 5-10 кастрычніка 2010 года.

10/08/2010
Дзе: Беларусь

6 жніўня завяршылася залічэнне на ўсе формы навучання ў ВНУ другога патоку, і ў галоўным адукацыйным ведамстве нашай краіны ўжо аналізуюць першыя вынікі прыёмнай кампаніі 2010 года. На дзённую бюджэтную форму навучання ў беларускія ВНУ залічаны сёлета 25 тысяч 875 чалавек, а прэтэндавалі на "бюджэт" 52 тысячы чалавек, такім чынам сярэдні конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання склаў увогуле па краіне прыкладна 2 чалавекі на месца (летась 2,3 чалавекі). На скарочаны тэрмін навучання конкурс быў 1,8 прэтэндэнта на месца (у 2009 годзе — 1,6 чалавека).

09/08/2010
Для каго: студэнты першага курсу БДАМ, а таксама гуманітарнага факультэта БДУ (спэцыяльнасьць дызайн), якія маюць статус асобаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС
Дзе: Беларусь
Дэдлайн: 31/08/2010
http://un.by/by/undp/news/belarus/29-07-2010-n1.html

Пра пачатак чарговага конкурсу стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай абвесьцілі сёньня Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (БДУ) і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (БДАМ). Мэтавыя стыпэндыі – сумесная ініцыятыва Фонду Марыі Шарапавай і Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН), зь якой тэнісістка супрацоўнічае ў якасьці Пасла добрай волі, – дапамогуць фінансава падтрымаць таленавітых маладых людзей з раёнаў Беларусі, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

06/08/2010
Для каго: грамадзяне з постсавецкай прасторы
Дзе: Гішпанія
Калі: 2011
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя 600 еўра
Дэдлайн: 15/12/2010
www.auhr.es/es/

Універсірэт Кадзіса аб’яўляе конкурс на 100 стыпендый для грамадзянаў краін СНД.

03/08/2010
Дзе: Нямеччына
Калі: 13-15 верасня
Фінансавыя ўмовы: усе выдаткі ўдзельнікі пакрываюць самі
Дэдлайн: 31/08/2010
www.arts-for-education.de/en/symposium.html

13-15 верасня ў Эссэне адбудзецца сімпозіум “Мастацтва для адукацыі”.

1 2 3 ... 126
RSS-падпіска
рэклама
сябры