Хатняя Навіны СтыпендыіМагістратура ўсходазнаўства ў Варшаўскім Універсітэце
Магістратура ўсходазнаўства ў Варшаўскім Універсітэце

18/01/2010
Для каго: навукоўцы да 30 год
Дзе: Польшча
Калі: 2010-2012
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя 1270 злотых штомесяц
Дэдлайн: 15/03/2010
www.studium.uw.edu.pl/


У рамках навучання заняткі праводзяць як польскія, так і замежныя навукоўцы. Праграма ўключае вывучэнне мінімум адной мовы рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Кандыдаты мусяць мець закончаную вышэйшую адукацыю, наяўнасць арганізацыйнага досведу ў сферы ўсходазнаўства, веданне польскай і ангельскай мовы на ўзроўні разумення курсу і ўдзелу ў занятках.
Тэма навуковай працы мусіць быць звязана з вышэйпералічанымі пытаннямі.

Стыпендыя ўяўляе сабой бясплатнае навучанне, 1270 злотых штомесяц, інтэнсіўны курс польскай мовы ў першым семестры, курс замежнай мовы (цягам двух гадоў), пакрыццё коштаў набыцця навуковай літаратуры, аплаты навуковага выезду па Польшчы.

Падрабязная інфармацыя http://www.studium.uw.edu.pl/_filez/file/25%20stypendiow%202010%20PL.pdf.

Дэдлайн падачы заявак 15 сакавіка 2010г.

RSS-падпіска
рэклама
сябры