Хатняя Навіны Кароткатэрміновыя праектыЭканамічны форум маладых лідараў - 2009
Эканамічны форум маладых лідараў - 2009

19/06/2009
Дзе: Польшча
Калі: 8/09-12/09 2009
Дэдлайн: 10/07/2009


Эканамічны форум маладых лідэраў зьяўляецца партрэрскай праграмай Эканамічнага форума ў Крыніцы. Ён стварае магчымасьць сустрэцца ды абмеркаваць будучае Эўропы. Кожны год у Новы Сонч прыязджаюць 300 маладых лідэраў няўрадавых арганізацыяў, палітычных, грамадзкіх ды студэнцкіх арганізацыяў з 42 краінаў Эўропы. Форум - гэта пляцоўка асабістых сустрэчаў і дыскусіяў з палітыкамі, прадпрымальнікамі, прадстаўнікамі Эўрапэйскай камісіі, главамі дзяржаваў і ўрадаў.

Удзельнікі форума ня толькі абмяркоўваюць актуальныя праблемы Эўропы, але і самі знаходзяць на іх канкрэтныя адказы. Форум вызначае ролю маладога пакаленьня ў грамадзкіх і эканамічных пераўтварэньнях на эўразійскім кантынэнце.

Афіцыйная мова форума - ангельская.

Каб прыняць удзел у форуме, неабходна запоўніць анлайн заяўку.

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 ліпеня 2009 году.

Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.forum-leaders.eu

RSS-падпіска
рэклама
сябры