Хатняя Навіны Кароткатэрміновыя праектыПраграма малых грантаў амбасады ЗША 2010
Праграма малых грантаў амбасады ЗША 2010

10/03/2010
Дзе: ЗША
http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html


Амбасада ЗША прымае заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадзкіх арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць грамадзкаму дыялёгу, ахове і падтрымцы грамадзкіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і узмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалягічных і чарнобыльскіх праблемаў.

Каб прыняць удзел у конкусе, неабходна запоўніць заяўку, форма якой знаходзіцца па спасылцы: http://minsk.usembassy.gov і даслаць яе па ўказаных ніжэй кантактах.

Заяўкі прымаюцца цягам году і разглядаюцца каля трох месяцаў.

Максымальны пэрыяд гранту – 1 год з моманту рэгістрацыі яго ў Дэпартамэнце Гуманітарнай Дапамогі.

Па пытаннях звяртайцеся па тэл.: (017) 211-0567.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце па ссылцы: http://minsk.usembassy.gov.

Кантакты:
Адрас:
Public Affairs Section
U.S. Embassy, Minsk
Gertsena Street 2A
Minsk, Belarus 220030
Тэлефоны: (017) 217-04-81; 211-05-67
Факс: (017) 211-0384
E-mail: DFSGP@usembassy.minsk.by
Сайт: http://minsk.usembassy.gov/

Паводле рассылкі belngo.info

RSS-падпіска
рэклама
сябры