• Таццяна Канаш
  • 16.05.2012

Я атрымала ступень бакалаўра ў ЕГУ у 2006 годзе па спецыяльнасці “Паліталогія і еўрапейскія даследванні”. Пасля гэтага перада мной паўстаў выбар – ці адразу працягваць навуку за мяжой, ці зрабіць перапынак у адукацыі і вярнуцца ў Беларусь шукаць працу. Я абрала першы варыянт, бо усе, асабліва бацькі, раілі мне працягваць навуку адразу, не адкладаючы.


  • Надзея Ількевіч
  • 15.05.2012

З мастацтвам я звязана амаль што ўсё жыццё – працавала ў тэатры, навучалася ў калежды мастацтваў, скончыла Інстытут Сучасных Ведаў па спецыяльнасці “камп’ютэрная музыка, аранжыроўка”, але мне заўсёды хацелася кіраваць творчымі праэктамі, быць не на сцэне, а ў закуліссі ў якасці арганізатара. Адна з маіх сябровак параіла мне дзіўную магістратуру ў Маскве, дзе рыхтуюць мэнэджэраў […]


  • Кацярына Варапай
  • 07.05.2012

Большасьць студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, атрымліваюць адукацыю за свой кошт. Аб уласным досведзе паступлення ў Варшаўскі Універсітэт распавядае Кацярына Варапай. Яшчэ падчас навучання ў школе я марыла атрымаць еўрапейскую адукацыю. Пасля школы я паступіла ў Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт на спецыялізацыю “Культурная спадчына і турызм ”. Галоўнай прычынай, чаму я абрала ў той час менавіта ЕГУ […]