• Ганка Барадзіна
  • 11.06.2013

Пасля амаль сямі гадоў вучобы ва універсітэце і трох з іх працоўных жудасна захацелася адпачыць. Здавалася б, пра вучобу ў такім выпадку і думаць не варта, але… Натхніўшыся гісторыяй нью-ёркскага дызайнера Штэфана Загмайстера пра творчы адпачынак, у які яны ўсёй камандай сыходзяць раз на сем год, і гісторыямі еўрапейскіх валанцёраў у Менску, я выправілася па свае ўрокі ў Румынію.