• Аляксандра Лапіцкая
  • 27.02.2014

Маё знаёмства з SSE Riga адбылося летам пасля 10 класа, калі я ў натхненні шукала гранты для навучання за мяжой. Прапаноў апынулася не надта шмат, і SSE яскрава выдзяляўся на фоне астатніх універсітэтаў: правілы і ўмовы атрымання стыпендыі былі простымі і зразумелымі, а пры ўзнікненні пытанняў можна было звярнуцца да студэнтаў, якія ахвотна дзяліліся парадамі […]


  • 09.02.2014

Што азначае сумоўе? Быць запрошаным на яго ўжо азначае, што Вы добра выглядаеце “на паперы”, што Вашая аплікацыя зацікавіла камісію па адборы. Інтэрв’ю можна назваць сітуацыяй “зараз альбо ніколі”: калі Вы дрэнна праявіце сябе на сумоўі, то Вас не ўратуе нават найлепшая аплікацыя. Менавіта таму да яго неабходна падрыхтавацца загадзя. Перад сумоўем: Па-першае, прачытайце як […]


  • 09.02.2014

Інтэрнэт становіцца часткай нашага жыцця. Там мы знаёмімся, камунікуем з людзьмі, шукаем інфармацыю, а можам таксама працаваць і весці бізнэс. Але як гэта рабіць, многія не ведаюць, таму мы вырашылі зрабіць падборку месцаў і мерапрыемстваў у Менску і не толькі, дзе можна атрымаць веды і ўменні, якія дапамогуць вам працаваць аддалена ці распачаць свой інтэрнэт-праект. […]


  • Кацярына Шмаціна
  • 08.02.2014

Досведам і парадамі падзяліўся Яраслаў Крывой – магістр права Гарвардскага Універсітэта, кандыдат юрыдычных навук, выкладчык міжнароднага права ў University of West London, заснавальнік BelarusDigest.com – ангельскамоўнага сайта, прысвечанага Беларусі. Яраслаў працаваў ў міжнародных кансалтангавых кампаніях Baker&McKenzie, Morgan Lewis, Freshfields у Расіі, ЗША і Англіі.


  • Аляксандра Балашова
  • 08.02.2014

Жыццё віравала. Я скончыла першы курс культуралогіі ЕГУ ў Менску, а ўнівер зачынілі ў той жа год. Але адначасна для студэнтаў адчыніліся дзверы розных замежных ВНУ. Нас было некалькі беларусаў, з розных факультэтаў, і Вышэйшая Школа Гуманітарных Навук і Журналістыкі ў Познані пасавала нам усім.