• 29.06.2016

Колькі дзён таму наша новая аўтарка Любоў Кудзелка здала іспыт па ангельскай мове TOEFL і цяпер дзеліцца гарачымі ўражаннямі, як гэта было, ды найкарыснейшымі парадамі, як падрыхтаваць сябе на “выдатна”. Безліч сервісаў, методык, лайфхакаў – у гэтым матэрыяле.


  • 24.06.2016

18 чэрвеня ў лофт праекце “Балкі” сабраліся маладыя людзі, неабыякавыя да будучыні беларускай вышэйшай адукацыі. Галоўнай тэмай вечара стаў Балонскі працэс, але не ў яго сумным і звыклым разуменні – ініцыятарам сустрэчы выступіў таямнічы Містэр Балон. З’явіўся гэты мультгерой нядаўна і нечакана: 10 чэрвеня ў інтэрнэт выклалі серыю ролікаў, дзе даступна тлумачыцца, што такое Балонскі […]


  • 18.06.2016

Гартаючы сайт “Адукацыі”, маю ўвагу захапіў артыкул “Адмыслова для беларусаў: стыпендыя на вучобу ў Чэхіі”. І тут таксама не абышлося без сумневаў. Наўрад ці ў мяне атрымаецца. Там дакладна будзе вялікі конкурс. Ці варта наогул спрабаваць пісаць матывацыйны ліст? Мінула паўгады – і вось я ўжо пішу гэты тэкст у інтэрнаце ў Плзні. Але аб гэтым больш падрабязна напішу пазней: заўтра рана прачынацца на моўныя курсы.


  • 17.06.2016

Для тых, хто любіць чытаць (а мы думаем, што сярод чытачоў Adukacyja.info такіх людзей шмат), адно з найлепшых месцаў на Зямлі – гэта бібліятэка. Бясконцыя паліцы з кнігамі і новымі ведамі, гісторыямі, досведамі, якія так і жадаюць пазнаёміцца з вамі. Адмыслова для вас мы зрабілі падборку самых вялікіх і прыгожых бібліятэк з усяго свету. Чытайце, пашырайце свае гарызонты і даведвайцеся, куды ехаць і дзе шукаць “Песню пра Нібелунгаў”, біблію Гутэнберга, “Сто гадоў адзіноты” ды шмат іншых скарбаў!


  • 15.06.2016

Хутка вы апынецеся далёка ад дому і зменіце свой звыклы лад жыцця, прыстасоўваючыся да новых абставін. Таму трэба падрыхтавацца не толькі да вучобы, але і да паглыблення ў іншае асяроддзе. Звычайна адаптацыя да вучобы ці жыцця за мяжой займае прыкладна ад аднаго да трох месяцаў. Што можна зрабіць, каб гэты перыяд прайшоў лягчэй?


  • 11.06.2016

Фундацыя “Thomson Reuters” прапануе стыпендыі для журналістаў, якія жадаюць займацца даследваннямі ў розных сферах. Перыяд – ад 3 да 6 месяцаў, лакацыя – Оксфард. Патрабаванні да кандыдатаў: мець высокія прафесійныя дасягненні; досвед працы – не менш за 5 гадоў па спецыяльнасці; выдатная пісьмовая і размоўная ангельская мова. Прыярытэт будзе на баку тых кандыдатаў, якія прапануць даследванне […]


  • 11.06.2016

Каралеўскі інстытут міжнародных дачыненняў Chatham House (Брытанія) ў партнёрстве з Фундацыяй імя Роберта Боша (Нямеччына) прапануе стыпендыі для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Расіі.


  • 11.06.2016

The European Institutes for Advanced Study прапануе міжнародную праграму для даследванняў цягам 10 месяцаў у адным з 18 універсітэтаў, якія знаходзяцца ў наступных гарадах: Орхус, Амстэрдам, Берлін, Балонья, Будапешт, Кембрыдж, Дальменхорст, Эдзінбург, Фрайбург, Хельсінкі, Іерусалім, Ліон, Мадрыд, Марсэль, Парыж, Упсала, Вена, Цюрых. Фінансавую падтрымку атрымаюць тыя выбітныя даследчыкі, якія вядуць мэтанакіраваную працу. Удзельнікі змогуць праводзіць даследванні ў […]


  • 11.06.2016

Кожны год Еўрапейская камісія прапануе стажыроўку ў Брусэлі (Бельгія).