• 28.07.2016

Рэха АДУкірмаша чуваць і сёння, а ўсё таму, што такой канцэнтрацыяй карысных парад нельга не падзяліцца з усімі. На гэты раз артыкул прысвечаны тым, хто яшчэ не вызначыўся з працай, а таксама тым, хто ў актыўным пошуке свайго месца ў прафесіі. З досведу энэргічных і неабыякавых HR-спецыялістак – Тані Путятінай, Веры Паклонскай і Ганны Кузьменковай – мы дзелімся з вамі самымі важнымі рэчамі і лепшымі рэсурсамі, каб знайсці і атрымаць працу мары было цалкай рэальнай з’явай.


  • 27.07.2016

Скончыўшы ў 2013 годзе БДУ і адпрацаваўшы год як юрыст, Алена Капачова вырашыла, што ёй не стае пажыўных рэчываў у беларускіх законах – неабходна ўсё гэта “заправіць” еўрапейскім досведам, дадаць жменю ангельскай мовы і шчодра пасыпаць міжкультурнымі зносінамі. Якая на смак вучоба ва ўніверсітэце Маастрыхт у Нідэрландах, чытайце ніжэй.


  • 22.07.2016

Беларусь стала часткай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і ўзяла на сябе абавязкі да канца года “пераглядзець (размеркаванне) з мэтай абмежавання гэтай практыкі”. Размяркоўваць выпускнікоў з кожным годам становіцца ўсё больш складаней. Дый эфектыўнасць самой працэдуры выклікае шмат сумневаў. Але адмяняць яго пакуль ніхто не збіраецца. Загадка проста нейкая. Давайце зазірнем у гісторыю размеркаванне ды паспрабуем разабрацца, адкуль у гэтай з’явы ногі растуць.


  • 20.07.2016

25 чэрвеня ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося даўгачаканае і па-летняму цёплае мерапрыемства – АДУ-кірмаш. Дзелімся карыснай інфармацыяй для тых, хто не змог дайсці і пачуць яе жыўцом.


  • 19.07.2016

Перадаю ўсім прывітанне з вуліцы Bolevecká, 32. Споўніўся роўна месяц, як я распакаваў тут валізкі. Гэта мой першы досвед цалкам самастойнага жыцця, і я хачу падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.


  • 08.07.2016

“Што не так?” – пытаюць тыя, хто, начытаўшыся водгукаў пра Вышэйшую школу эканомікі, чуюць такія звесткі. Першае “не так” пачынаецца з арганізацыі: маладая і не вельмі, мабыць, з-за сваёй невядомасці, праграма прытуліла ўсіх, хто прыйшоў – ад носьбіта ангельскай мовы, гісторыка-амерыканца, да дзяўчат з узроўнем А2 па моўным тэсце і адукацыяй ў філасофіі.


  • 07.07.2016

Валянціна Азука працягвае знаёміць вас – нашы любімыя чытачы – з псіхалагічнымі вытанчанасцямі адукацыі за мяжой. Гэтым разам яна пагутарыла з Дар’яй Кракавяк, якая вучылася па абмене ў Будапешце. Як не страціць запалу, калі мара ўжо ў кішэні, якім чынам не страціць дарма ні дня свайго exchange-семестра і дзе шукаць паратунку ад восеньскай хандры – у гэтым інтэрв’ю.


  • 05.07.2016

Складана пасля такого насычанага перыяду жыцця добраахвотна ставіць кропку. Я доўга думала над тым, што мушу напісаць у апошнім з серыі пастоў.


  • 01.07.2016

Лёд крануўся! 27 чэрвеня БДУ распачаў прыём заявак на англамоўную магістарскую праграму Industrial Managment, на якой можна атрымаць адразу два дыпломы — беларускага і нямецкага ўніверсітэтаў. Якія прарыўныя моманты ўвабрала ў сябе праграма і якім чынам яна будзе набліжаць Беларусь да стандартаў Балонскай прасторы, нам распавёў яе куратарам Сяргей Уладзіміравіч Лукін.