• 25.11.2016

“Аўстрыя змянiла маё жыццё”, – прызнаецца Аліна Ўнучко. Падчас вучобы ў БДУ яна выйграла стыпендыю, каб семестр павучыцца ў аўстрыйскім універсітэце. Тады і пачаўся яе старт у новае жыццё, поўнае ўражанняў. Цяпер, вярнуўшыся ў Беларусь, Аліна будуе грандыёзныя планы, якія (мы верым) дакладна спраўдзяцца. А пакуль мы пагутарылі з ёй пра тое, чым беларуская сістэма адукацыі адрозніваецца ад аўстрыйскай, дзеля чаго туды варта ехаць, якiя дакументы неабходна рыхтаваць і пра шмат-шмат іншае.


  • 23.11.2016

Навошта беларусы едуць у Вільню? – пытанне камічнае і простае, бо кожны ведае на яго як мінімум тры варыянты адказу. Але наш выпадак – выключэнне: мы ехалі не за рэчамі ці кавай, а для сустрэч. Сустрэч з тымі, хто навучыць нас новым падыходам да разумення эканомікі, палітычнага свету і саміх сябе, да сваёй будучыні – асабістай і грамадзянскай.


  • 17.11.2016

Колькі тыдняў таму стартаваў прыём заявак на праграму студэнцкіх абменаў Global UGRAD. Сёлета яна выклікала вялізную зацікаўленасць і не меншую заклапочанасць пытаннямі ад нашых чытачоў: як падацца? што рабіць? колькі ў мяне шанцаў? Adukacyja.info адшукала былую выпускніцу праграмы Марыю Скараход і простай мовай распытала пра ўсё, што патрэбна ведаць, калі вы плануеце стаць стыпендыятам Global UGRAD.


  • 15.11.2016

Калі паспрабаваць апісаць два мінулыя месяцы, атрымаецца сумесь з моцных пачуццяў, чатыры-пять гадзін сну на суткі, шмат думак кшталту “Трэба паспець”. Але разам з тым гэта цікавыя знаёмствы і ўпэўненасць, што ты сапраўды камусьці патрэбны. Частка першая: універсітэт Вяртанне да сваёй альма матэр, хоць і ў апоўшні год, трохі мяне нервавала, бо трэба было залічыць усе прадметы […]


  • 09.11.2016

Adukacyja пагутарыла з выпускніцай Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Кацярынай Варфаламеевай пра незабыўны семестр у Партугаліі, вяртанне дадому, паступленне ў Мельбурн і праўду жыцця: усё здараецца роўна ў той момант, калі табе гэта патрэбна.


  • 03.11.2016

Сёлета ў Мінску праходзіў чарговы Фестываль нефармальнай адукацыі, у якім наша каманда таксама прымала актыўны ўдзел. Ён стаў выдатнай магчымасцю, каб пазнаёміцца з новымі ініцыятывамі ў сферы нефармальнай адукацыі ды аднавіць старыя сувязі, то бок панэтворкіцца. З таго моманту ў мяне і ўзнікла ідэя напісаць невялікі артыкул на тэму прафесійнага нэтворкінгу: што гэта за звер такі і як з ім абыходзіцца?