• 26.01.2017

Гісторыя Глеба Міхайлоўскага, бадай, хутчэй выключэнне з правіла, чым тыповы прыклад. Аднак самае галоўнае, што я адзначыла для сябе пасля нашай гутаркі, – калі ты марыш пра нешта, ты напалову ўжо можаш.


  • 24.01.2017

З серыі “пайшла па хлеб – купіла шубу”: я садзілася пісаць чарговую старонку свайго блогу і нават не ведала, што праз паўгадзіны буду скакаць польку пад “Песняроў” у інтэрнаце.
Але пакуль думала над фармуліроўкамі, успомніліся ўжо чорна-белыя дзіцячыя гады, калі праз ідэю “ўсебаковага развіцця дзіцяці” я трапіла ў групу беларускага народнага танцу Сяргея Вячоркі. Хадзіла я туды не больш за год, але дагэтуль помню тоўстыя чырвоныя шкарпэткі, звязаныя бабуляй замест дэфіцытных чэшак, і пяць-шэсць рухаў полькі.
Карацей, проста так гэтыя ўспаміны скончыцца не маглі, таму ў выніку маем з’ехаўшых з глузду суседзяў (гэта было громка!), лыткі, якія мне адпомсцяць заўтра і цудоўны настрой.


  • 19.01.2017

Аляксей Аўгусціновіч паспяхова здаў некалькі міжнародных тэстаў. Па просьбе Adukacyja.info ён падрабязна ды структуравана дзеліцца сваім досведам, як гэта зрабіць максімальна эфектыўна. (+ шмат карысных матэрыялаў напрыканцы)


  • 16.01.2017

Ідэя паступаць за мяжу ўпершыню з’явілася ў маей “Дэкларацыі мары” прыкладна ў 2014 годзе. Здаецца, яна трапіла ў гэты спіс дзякуючы ўплыву майго тагачаснага сябра. Не магу сказаць, што я бяздумна паддаюся ўплывы кожнага, хто з’яўляецца ў жыцці, але хлопцы чамусьці заўсёды пакідалі і пакідаюць адбітак на маім шляху, і, дякуй богу, гэта заўсёды змяняе жыццё да лепшага:). […]


  • 10.01.2017

… Альбо чым здзівіць аднагрупнікаў пасля вакацыяў Усміхніся сабе, калі ты па-даўнейшаму копіпасціш прозвішчы аўтараў, ад рукі набіраеш назву выдавецтва, у апошнюю ноч перад здачай працы шалёна адсочваеш, ці не збілася нумерацыя ў цытатах і дагэтуль злуешся, калі кожны новы выкладчык прапануе табе выкарыстоўваць розныя стылі цытавання. Выдыхні і забудзь, як гэта было! Adukacyja.info папярэджвае: […]


  • 04.01.2017

13 гадоў збольш плённага навучання, тры атэстаты, але толькі сёлета я нарэшце атрымала пасведчанне аб сярэдняй адукацыі. Зараз я ўдзельнічаю ў праграме Global Citizen Year, якая дазваляе маладым людзям з розных куткоў свету цягам году жыць і працаваць у адной з чатырох краін – Эквадоры, Індыі, Сенегале ці Бразіліі.