• 25.02.2017

У лютым – люта вучылася нашая Каця, чым рада з вамі падзяліцца. Кнігі, блогі – о богі, чаго тут толькі няма!


  • 23.02.2017

Некалькі тыдняў таму Данііл Чаратовіч вярнуўся ў родны Брэст пасля чатырох незабыўных месяцаў, пра якія хлапец марыў некалькі год. Ён – студэнт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта – выйграў стыпендыю ад Erasmus+ і на адзін семестр паехаў вучыцца ў турэцкі Orta Dogu Teknik Universitesi. Цёплымі ўспамінамі і карыснамі парадамі Данііл падзяліўся з Adukacyja.info.


  • 20.02.2017

За два гады не станеш прафесіяналам толькі праз лекцыі і дыскусіі на семінарах, але пісаць магістарскую трэба, таму, звярнуўшыся да любімага спосабу навучання праз дзеянне, я запакавала невялікі заплечнік і паспяшался паўтарыць вядомае падарожжа “З Пецярбурга ў Маскву”.


  • 16.02.2017

Сёння ў Мінску адкрылася 15-я Міжнародная выстава “Адукацыя і кар’ера”. Пад адным дахам Палацу спорту яна сабрала дзясяткі ўніверсітэтаў і каледжаў, якія ў лепшым свеце прэзентуюць свае праграмы і магчымасці. Adukacyja.info адной з першых пабывала на выставе і пазнаёмілася з самымі цікавымі экспанентамі. Раім гэта зрабіць і вам!


  • 01.02.2017

Ужо трэці год у межах «Культуры і крэатыўнасці» ладзіцца мноства майстар-класаў, трэнінгаў, розных нефармальных сустрэч. Адрасаваныя яны ў першыя чаргу мэнэджарам культуры, культурным журналістам, бізнэсоўцам з гэтай сферы, якія жадаюць падвышаць свой прафесійны ўзровень. Але ёсць сярод гэтай разнастайнасці адзін «слот», які варта было б паспрабаваць кожнаму, — анлайн-курсы. Шчыра прызнацца, самыя лёгкія, які мне калі-небудзь даводзілася праходзіць.


  • 01.02.2017

Мы камандай задумалі штомесяца дзяліцца з табой сваімі персанальнымі АДУ-знаходкамі. Чытай першы студзеньскі выпуск ад нашай Ганкі.


  • 01.02.2017

Калі ёсць рашучасць прабіць камень – ён сам дасць расколіну Кітайская прыказка Не ведаю, ці пагодзіцца Даша Вавілава з кітайскай прыказкай, але, падаецца, яна якраз пра гэтую дзяўчыну. З такой неверагодна добрай, жыццярадаснай і мэтанакіраванай Дашай мне пашчасціла пазнаёміцца ​​яшчэ ў школе. Тады Даша вяла вельмі актыўную дзейнасць. Я назірала за яе поспехамі і дакладна ведала, […]