• 31.05.2017

Пасля васьмі месяцаў, што я правяла ў Эквадоры з праграмай Global Citizen Year, прыемна было вярнуцца дадому і знайсці камфорт у добра знаёмых рэчах – кнігах Бахарэвіча, снезе ў траўні, нязменнасці праспекту Незалежнасці. І ўсё ж не сумаваць па Эквадоры пакуль не атрымоўваецца. А таму ніжэй, паддаўшыся сентыментальнаму настрою, я склала спіс рэчаў, якіх мне будзе не хапаць у беларускіх рэаліях.


  • 22.05.2017

Маргарыта Лебедзева нарадзілася ды вучылася ў Мінску, але ўсё сваё школьнае жыццё марыла павучыцца за мяжой. Каб дакрануцца да сваёй мары, дзяўчына вытрымала вялізны конкурс – і стала студэнткай Метрапольнага ўніверсітэта ў Празе. У чым адрозненне “чэшскіх заняткаў” ад беларускіх, як вывучыць мову ў сціслы перыяд і якім чынам можна атрымаць стыпендыю на навучанне – пра гэта і […]


  • 17.05.2017

Восем месяцаў таму з шумнай вялікай Варшавы ў Гародню прыехала дзяўчына з чароўнай усмешкай і зіхатлівымі вачамі. Завуць яе Катажына Рэмбеза і цягам усяго гэта часу яна працуе ў “Цэнтры “Трэці сектар” па валантэрскай праграме ЕВС. Яна выкладае польскую і спевы сталым людзям ва “Універсітэце Залатога Веку”, робіць уласныя аўтарскія курсы, праводзіць розныя адукацыйныя імпрэзы.


  • 16.05.2017

Праца трэнера патрабуе шмат увагі да дэталяў. Але некаторыя дэталі такія невялікія (аднак ад гэтага не менш важныя) альбо такія звыклыя, што іх наўрад ці заўважыш сам. Як трэба ставіць ногі, калі выступаеш перад аўдыторыяй? Праўду кажучы, паняцця не маю. Дакладней кажучы, не мела, бо на трэнінгу трэнераў “It’s up to me 4”, арганізаванага НГА NaturKultur у партнёрстве з ГА «Цэнтр «Трэці Сектар» у межах праграмы “Эразмус плюс”, кожны з трэнераў-удзельнікаў атрымаў асабістыя рэкамендацыі. Таксама нам расказалі шмат невялікіх і вялікіх “сакрэтаў” трэнерскага майстэрства. Некаторымі з якіх я хачу падзяліцца з вамі.


  • 11.05.2017

Марыяна, удзельнiца EVS-праекта ў Беларусi, распавяла пра свой досвед валанцёрства i падзялiлася ўражаннямі пра нашу краіну.


  • 07.05.2017

Ліза Раманоўская займае актыўную жыццёвую пазіцыю і мае адукацыйны і культурніцкі досвед адразу на чатыры краіны.


  • 06.05.2017

Красавік-2017 не цешыў цёплымі дзяннёчкамі, затое саграваў новымі ведамі і здабыткамі. Чым натхнялася наша рэдактарка Любоў – у чацвёртым выпуску ADU-Share.


  • 03.05.2017

Зразумеўшы, што існуюць шматлікія опцыі, акрамя беларускай ВНУ, Аляксандра, як мінімум, адважылася змяніць ход мыслення і адмовіцца ад жыцця па змаўчанні. Што гэта значыла для 17-гадовай беларускі – змяніць звычайны лад жыцця, прызвычаіцца да новай краіны і не страціць сваёй ідэнтычнасці?