25 красавіка Дыяна Кчыку, архітэктарка і дызайнерка інтэр’ера з Фінляндыі, правядзе вебінар “Скандынаўская архітэктура і дызайн-штрых-партрэт скандынаўскага mindset”.

Каледж Еўропы ў Натоліне (Варшава) запрашае на 8-ю летнюю школу па Еўрапейскай палітыцы дабрасуседства.

Кампанія “За права на інфармацыю” запрашае на анлайн-размовы з журналістамі і юрыстамі, каб абмеркаваць журналісцкую працу падчас каранавіруса, права на доступ да інфармацыі, а таксама як журналісту бараніць сябе ў судзе.

Выдавецтва Манн, Іваноў, Фербер прапаноўвае анлайн-курс па хуткачытанню. У праграме – лайфхакі ад экспертаў, хатнія заданні, а таксама канспекты заняткаў.

На сайце Girls4Tech Connect, які Mastercard запусціў разам з адукацыйнай кампаніяй Scholastic, бацькі і настаўнікі змогуць спампоўваць урокі, якія даюць доступ да навучання па тэмах 
STEM, не выходзячы з дома ў любой кропке света.

24

А ты турбуешся пра вагу падчас самаізаляцыі? Шмат хто з нас самаахвотна ізаляваліся, і рахунак часу, праведзенага амаль бязвылазна дома, пайшоў на тыдні. Улічваючы, што гэта не проста час з кругласутачным доступам да кухні, але і час, поўны трывог, нявызначанасцяў і разбураных планаў, у шмат каго актуалізаваліся эпізоды кампульсіўнага пераядання.

Адукацыя.Інфо – гэта платформа, дзе мы збіраем навіны пра стыпендыі на вучобу ў бакалаўрыяце, універсітэтах і магістратуры для беларусаў за мяжой, замежныя мовы, тэсты і экзамены DaF, DSH, TOEFL, IELTS, бясплатныя анлайн-курсы, трэнінгі і моладзевыя праекты, практыку і стажыроўкі за мяжой, валанцёрства, летнікі. Сайт ствараюць і чытаюць студэнты, выпускнікі, спецыялісты і моладзь, для якой адукацыя, самаўдаскналенне і кар'ера – важныя складнікі поспеху.