АДУ-кірмаш: пасляслоўе і карысная інфа для тых, хто не дайшоў
- 20.07.2016
- Блог
- Здымкі Аляксея Зайца
Каманда Adukacyja.info ладзіць больш за дзесяць афлайнавых мерапрыемстваў на год. Тут і ўжо традыцыйныя Веды-паці, Адуфэст, трэнінг для маладых адукатараў, Аду-экспедыцыі ды інш. Пэўна, вы і без гэтых слоў ведаеце, што не заўсёды ёсць час і магчымасць прыйсці на імпрэзу, як бы моцна ні хацелася бачыць яе на ўласныя вочы і слухаць спікераў сваімі вушамі. Таму мы вырашылі збіраць асноўную інфу з нашых мерапрыемстваў і дзяліцца яе канцэнтратам з вамі, нашы любімыя чытачы.
***
25 чэрвеня ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося даўгачаканае і па-летняму цёплае мерапрыемства – АДУ-кірмаш.
Удельнікі, асноўную частку якіх склалі студэнты і маладыя спецыялісты, дыскутавалі на тэмы сучаснай адукацыі і самаразвіцця. Усяго іх было пяць:
- адукацыя ў Беларусі – як атрымаць максімум карысці і дзе шукаць альтэрнатыўныя магчымасці;
- адукацыя за мяжой – чаму ў яе вучыцца і што адбываецца анлайн;
- вывучаем замежныя мовы;
- праца 21 стагоддзя – што цэняць сучаныя HR’ы і як развіваць свае soft skills;
- бізнэс-адукацыя ў Беларусі і за яе межамі.
Аднымі з найбольш цікавых тэмаў сталі вывучэнне замежных моў і атрыманне нефармальнай адукацыі ў Беларусі. Што ж, дзелімся карыснай інфармацыяй для тых, хто не змог дайсці і пачуць яе жыўцом.
Што датычыцца вывучэння замежных моў, то ў нашай краіне ёсць вельмі штат курсаў, як пры ўніверсітэтах, так і на базе розных суполак нефармальнай адукацыі. Вось спіс некаторых з іх, якія даюць магчымасць вывучаць замежныя мовы бясплатна:
- Паліглот – бясплатныя курсы ў бібліятэцы імя Пушкіна (pushlib.org.by);
- размоўныя курсы Мінска (docs.google.com/spreadsheets);
- new.vk.com/student_english_club – клуб, якім кіруе наш спікер Ілля Курэйчык;
- vk.com/msludc – клуб МДЛУ (ад нашага спікера Таццяны Зіняковай);
- ru.duolingo.com, www.busuu.com – добрыя рэсурсы па вывучэнні замежнай мовы анлайн;
- www.openculture.com/freelanguagelessons – шмат разнастайных матэрыялаў па вывучэнні замежных моў;
- quizlet.com – зручны рэсурс па вывучэнні новых словаў: можна ствараць свае тэматычныя блокі з картак;
- добры анлайн рэсурс для вывучэння польскай мовы і культуры – www.polskijazyk.pl, а таксама бясплатныя курсы па вывучэнні польскай мовы пры Польскім інстытуце (набор праводзіцца 1 раз на год у чэрвені) – www.instpol.by/polish-courses ;
- аматарам гішпанскай мовы прапаноўваем карыстацца матэрыяламі клубу www.hispanistas.ru, дзе вы можаце знайсці шмат відэа-, аўдыяінфармацыі, літаратуры на гішпанскай мове, артыкулаў, а таксама пагутарыць з іншымі ўлюблёнымі ў гэтую мову людзьмі;
- бясплатна вывучыць замежныя мовы можна і пры амбасадах розных краін у Беларусі, напрыклад, запісацца на курсы такіх рэдкіх моў, як іўрыт ці фарсі. Пільна сачыце за навінамі пра наборы ў групы на сайтах амбасад тых краін, ў вывучэнні моваў якіх вы зацікаўлены.
Што датычыцца нефармальнай адукацыі у Беларусі, то тут таксама шмат разнастайных магчымасцей для людзей любога ўзросту:
- Еўрапейскі каледж ліберальных мастацтваў ECLAB (www.eclab.by) – гэта нефармальная альтэрнатыва існуючай ў Беларусі сістэме вышэйшай адукацыі, якая прапаноўвае творчую атмасферу, свабодныя інтэлектуальныя дыскусіі студэнтаў і выкладчыкаў, развіццё навыкаў крытычнага мыслення. У каледжы можна выбраць адну з канцэнтрацый, што адпавядаюць вашым інтарэсам: “Інтэрнэт і грамадства”, “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка”, “Масавая культура і медыі”, “Публічная гісторыя”, “Сучаснае мастацтва і тэатр».
Такога ж плану адукацыю прапаноўваюць ніжэй пазначаныя ўстановы нефармальнай адукацыі:
- Лятучы ўніверсітэт fly-uni.org;
- Беларускі калегіюм belcollegium.org;
Для тых, хто аддае перавагу самастойнай адукацыі, мы падрыхтавалі спіс анлайн і афлайн платформ па фармальнай (з дыпломамі) і нефармальнай адукацыі:
- www.coursera.org – найбольш поўны спіс курсаў ад лепшых універсітэтаў, шмат карысных і фундаментальных курсаў;
- www.edx.org – добры мікс з тэарытычных і практычных курсаў;
- www.open2study.com – яшчэ адна добра распрацаваная анлайн-платформа;
- online.stanford.edu/courses, online-learning.harvard.edu/courses – курсы Стэнфарда і Гарварда. Праз гугл таксама можна знайсці і курсы іншых вядомых універсітэтаў;
- www.udemy.org, www.skillshare.org – найбольш “практычныя” платформы. Бясплатна ёсць доступ толькі да абмежаванай колькасці курсаў, але вельмі часта праводзяць распродажы па $1-5 – падпісвайцеся на рассылку і атрымоўваеце прома-прапановы;
- www.ties.by/soft-skills.html (не бясплатна).
Спадзяемся, што дзякуючы гэтай інфармацыі кожны знойдзе для сябе штосьці файнае і карыснае! Будзьце актыўнымі, сябры!