ADU-Share #11
- 30.11.2017
- Час чытання: 7 хвілін
- Цікавосткі
Як паспяваць вандраваць, вучыцца і вучыць, чытаць, працаваць на трох працах і пастаянна адукоўвацца ды пры гэтым быць mindful? Спытай у нашай Волі і натхніся яе лістападаўскімі знаходкамі!
Кніжкі
Ні адзін Адушэр не абыходзіцца без кніжак, вось і ад мяне пару парадаў. Каб трошкі аднавіць (альбо найперш атрымаць ;) веды пра фундаментальныя навуковыя тэорыі, раю пачытаць кніжку “Навуковыя тэрыі за 30 секунд”, у якой каманда аўтараў тлумачыць кожнае з 50 складаных навуковых пытанняў з дапамогай адной старонкі тэксту і малюнкаў. Ніхто не гарантуе, што ты зможаш падтрымліваць сур’езныя дэбаты па гэтых тэмах, але хто яго ведае!
Дарэчы, у гэтую серыю “Даведацца за 30 секунд” уваходзяць таксама кніжкі пра эканоміку, псіхалогію, фатаграфію, віно і шмат чаго яшчэ. Агулам я налічыла ажно 23 тэмы! Выдатны спосаб адукоўвацца з эканоміяй часу, праўда?
Эка-звычкі
Калі табе даўна хацелася распачаць жыццё ў стылі “эка”, але ты не ведаў/ла з чаго пачаць, завітвай на старонку з эка-лайфхакамі і дзейнічай! Не верыш, што тваё кожнадзённае жыццё можа штосьці змяніць? Падлічы свой экалагічны след ды вяртайся да першага пункту ;)
Здымак адсюль: https://www.instagram.com/p/BZp6M4AHBeb/
Калі сартаванне смецця і эка-торба сталі для цябе звычайнай справай, пара спазнаць zero-waste падыход.
Калі любіш натхняцца жывымі прыкладамі, табе да інстаграм-зорак, якія вядуць zero-waste лад жыцця і дзеляцца сваім досведам. Для прыкладу - амаль самая знакамітая амерыканка і больш блізкая да нашага кантэксту дзяўчына з Расіі.
Памедытуем?
Калі ты апошні раз уведамляў/ла, што адчуваеш, пра што думаеш і што робіш? Як даўна ты знаходзіўся/лася ў моманце “тут і зараз”? Гэтая восень пазнаёміла мяне з практыкамі mindfulness, якія дапамагаюць адчуваць жыццё больш ясна і разумець свае унутраныя ўзаемасувязі. Інтэрнэт поўніцца кніжкамі і артыкуламі на гэтую тэму, але я раю адразу папрактыкавацца! Вельмі раю прылады для смартфонаў https://insighttimer.com ды https://www.calm.com, дзе сабраныя розныя віды такіх медытацый. Калі ж без тэарытычнай часткі ніяк, можна спачатку панатхняцца вось тут.
Знаходкі
Я заўжды вельмі цешуся выпадковымі (альбо не вельмі) аду-знаходкамі, а ты? Тут сабрала ўсяго па-трошкі.
Вось, напрыклад, калі мне трэба былі дакладныя цытаты еўрапейскіх палітыкаў, праз гадзіны пошуку Інтэрнэт, нарэшцэ, паказаў вось такую цудоўную базу ад Euronews. Тут можна шукаць цытаты па аўтару, па тэме, па ключавых словах! Заўсёды свежа, актуальна і дакладна ;)
А вось сервіс http://bookseer.com - знаходка выпадковая, але таксама вельмі ўдалая. Гэты сайт дазваляе атрымаць парады пра кніжкі на падставе таго, што ты чытаеш і што табе падабаецца.
Для тых, хто як і я не можа знайсці ў сабе моц выбрацца з ложку раніцай, але хоча трохі фізічнай актыўнасці, вельмі рэкамендую такую простую ёгу ў ложку.
Спазнаваць свет з дапамогай вандровак бадай што адна з самых натхняючых справаў! Сервісаў, якія пра гэта пішуць, з кожным днём становіцца ўсё больш, толькі паспявай сачыць. Мая апошняя знаходка - http://passionpassport.com. Самае цікавае ў раздзеле “All stories” - там збіраюць тэматычныя падборкі фотаздымкаў, з дапамогай якіх можна зазірнуць у лонданскую падземку, буддысцкія манастыры М’янмы альбо заліпнуць на серыю партрэтаў эфіопскіх жанчын. Сапраўдная эстэтычная асалода!