ADU-Share #12
- 05.01.2018
- Час чытання: 9 хвілін
- Цікавосткі
Наш рэверанс 2017 году ў выглядзе картак, якія павінны адказаць на шмат вашых запытаў у 2018. Рыхтуйце ручкі, вочкі і вушкі!
Чытай: кнігі і артыкулы
Па гэтай і гэтай спасылцы можна паглядзець тыя кнігі, якія сяброўкі каманды Адукацыя Інфо чыталі ў 2017 годзе: там і мастацкая літаратура, і кнігі на іншаземных мовах, і колькі цікавых навукова-папулярных выданняў. Асабліва можам параіць Sapiens, якая распавядае ў маштабах гісторыі пра развіццё чалавека і дае шмат цікавых інпутаў, на бягучыя сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя працэсы. Калі вы калісьці думалі, ці нават зараз думаеце, што крэатыўнасць - гэта пра вас, то трэба чытаць “Крэатыўная ўпэўненасць” - і ваш сусвет перавернецца!
Пачытаць пра нетрывіяльнае падарожжа на востраў Валаам, каб натхніцца на цікавыя падарожжы ў 2018 можна ў нашых сяброў з 34mag. Як паехаць у арт-падарожжа распавядае 34travel, і калі ты марыш вандраваць і адначасова вучыцца чамусьці новаму, там шмат падказак, як гэта можна сумясціць.
Працягваючы тэму вандровак, на Citydog можна паглядзець і пачытаць пра цікавую беларускую правінцыю - рэдакцыя цягам 2017 езділа ў розныя куткі нашай краіны, каб паказаць, за што можна любіць Беларусь.
Пра тое, як можна і важна ствараць супольнасці выпускнікоў у беларускіх універсітэтах распавядае анлайн-часопіс Ідэя - чытаць студэнтам і ўсім, хто цікавіцца вышэйшай адукацыяй.
Глядзі: фільмы і відэа
У гэтым месяцы праз валанцёрства для кінафэсту Watch Docs (пераклад субтытраў) адкрыла для сябе цікавы фільм пра сэкс-адукацыю і задумался на гэтую тэму. Фільм у сеціве не ляжыць, але вельмі раім ў наступным сезоне не прапусціць фэст у Менску ці Горадні (а можа і яшчэ недзе зробяць - або сам_а зробіш?).
Ютуб-блогерка Анастасія Кай, якая зараз навучаецца на магістарскай праграме па кагнітывістыцы ў Венскім універсітэце, дае дзельныя парады, як правільна чытаць non-fiction і чаму важна рабіць нататкі лекцый менавіта ад рукі.
Слухай: падкасты
Калі ўжо няма сіл чытаць і глядзець відэа, можна пераключыцца і паслухаць карысныя падкасты. Пачаць можна з аднаго з самых вядомых амерыканскіх падкастаў пра поспех, лайфстайл, бізнэс ад Ціма Феррыса. Слухаецца лёгка і прабуджае жаданне змяняць свае жыццё, таму асцярожна :)
Калі ж ты адразу рвешся ў бой і гатовы да цяжкасцяў, можна паспрабаваць вядомы брытанскі падкаст на сацыяльна-важныя тэмы і карысныя персанальна ад Рассэла Брэнда.
Нарэшце, наш любімы Арзамас можна не толькі чытаць, але і слухаць. Там заўсёды знойдзецца нешта для павышэння агульнай эрудыцыі!
Вучыся: трэнінгі і тулкіты
Кіруеш ці разрульваеш? Ведаеш свой стыль менеджменту? Вось тут калі што можна зрабіць міні-тэст, адкрылі для сябе пасля аднаго трэнінгу.
Калі “Крэатыўная ўпэўненасць” ужо прачытана ці ты проста цікавішся тым, што гэта ўвогуле такое - крэатыўнасць - трэба праходзіць курс Creative Learning ад MIT. Там і відэа, і тэксты, і форум з абмеркаваннямі - хопіць усім, каб пракачацца на новы ўзровень.
Вынікі летніх праектаў нашых сяброў і знаёмых можна пагартаць і натхніцца ў Зборніку для моладзевых працаўніц і працаўнікоў (па-беларуску), там і пра валанцёрства і розныя мажлівасці, і пра праекты і партнёрства, і цэлая купа карысных тэхнік працы з моладдзю.
Таксама ў 99-старонкавым тулкіце Humour Me даведацца, як можна гумар карысна выкарыстоўваць у любой адукацыйнай сітуацыі, абрагочашся. Гэта па-ангельску.
Нядзельныя традыцыі
А ў вас ёсць цікавыя нядзельныя традыцыі? Нашая Ганка, напрыклад, любіць штонядзелю слухаць музычна-мудрыя праграмы ад Барыса Грабеншчыкова "Радыё Аэрастат" і чытаць лепшае з рассылкі Марыі Паповай і яе чароўнага сайту пра кніжкі Brainpickings. І вам раім для добрага настрою і нядзельнага рэлаксу!