ADU-Share #3
- 26.03.2017
- Час чытання: 7 хвілін
- Цікавосткі
Сакавік – гэта месяц новых пачынанняў, месяц новых спадзяванняў, і, магчыма, новых адукацыйных перамог! У сакавіку сакавітыя цікавосткі збірала для вас наша сяброўка Таня.
Анлайн-курсы
Анлайн-адукацыя распаўсюджваецца хутчэй за любы вірус, і можна згубіцца ў гэтым моры адукацыйных прапаноў, але мы радыя кожны месяц клапатліва адлоўліваць для вас усё найцікавейшае. Звычайна з дапамогай анлайн-курсаў я вырашаю дзве адукацыйныя задачы: ці паглябляюся ў сваю прафесійную сферу, ці наадварот - вывучаю нешта супрацьлеглае для асабістага развіцця. Вось што мне трапілася ў сакавіку:
- Культура як палітыка - адзін з першых курсаў Адкрытага ўніверсітэта. Эксперты - адзін лепш за другога. Матэрыял падаецца з большага ў расійскім кантэксце, але ж вельмі цікава распавядаюць пра апошнія гады саветаў і першыя паслясавецкія гады, што шмат у чым адпавядае беларускім рэаліям. Я зараз трошкі больш разумею сучаснае беларускае мастацтва, бо разумею, адкуль ножкі растуць.
- Seeing Through Photographs - курс па фатаграфіі ад музею сучасных мастацтваў у Нью-Йорку (MoMA). Круты тым, што падыходзіць для непрафесіяналаў і вучыць разбірацца ў самім сэнсе фатаграфіі. Вельмі раю тым, хто хоча хадзіць на фотавыставы і разумець іх. Вядома, што адзін з лепшых у свеце музеяў не будзе прапанаваць усялякую бязглуздзіцу :)
- І яшчэ трошкі пра культуру і яе разуменне - Як зразумець жывапіс XIX ст. ад непараўнальнага Арзамаса. Як заўсёды, круты і якасны курс, пасля якога адразу хочацца бегчы ў музей і усё скарыстаць на практыцы. Пагартайце і іншыя курсы - бяссонная ночка вам гарантавана!
- Основы философии: о чем спорят философы сегодня - калі не паспелі разабрацца з гэтай навукай ва універсітэце, дарога вам на гэты курс ад расійскай НДУ ВШЭ. Даступна, цікава і з аналізам сучаснасці - усё як мы любім.
Чытво
Калі з анлайн-адукацыяй яшчэ ўсё толькі пачынаецца, то вось з тэкстамі ўсё зашмат складаней - нават пакуль я пісала гэта, свет убачылі тысячы новых артыкулаў і выданняў. У гэтым месяцы шмат чыталася пра гісторыю і павышэнне асабістай эфектыўнасці. Асабліва кранулі мяне:
- Куропатские хроники - вельмі важны тэкст пра гісторыю Мінска і сучасную барацьбу за гэтае месца на карце нашай сталіцы. Чытаць усім неабыякавым да гісторыі Беларусі!
- У працяг Курапатскай гісторыі можна даведацца больш пра гісторыю савецкіх рэпрэсій на тэрыторыі Беларусі з новай публікацыі ў інтэрнет-часопісе Імёны - «Читать доносы всех на всех — вот самое страшное». Как и за что репрессировали людей в Советском Союзе.
- Вось вам трошку больш пазітыва і цэлая кніга пра тое, як важна прачынацца зранку (гадзін так у 5 раніцы) - Магия утра. Матывуе на ўсе 100%! Прачытаўшы першыя 50 старонак я ужо ўставала а 6, а вам слабо?
Відэа
Відэа - круты варыянт, калі хочаш паспець некалькі справаў адначасова ці стамляешся чытаць бясконцыя ленты сацсетак і сайтаў. Мой фаварыт, безумоўна, TED.com, але ў сакавіку натрапіла і на нешта іншае, таму атрымалася:
- У гэтым месяцы я з захапленнем паглядзела каля 30 відэа на TED.com на тэму адукацыі, чаго і вам жадаю. А пачаць я прапаную з класікі - Кен Робінсан і 10 яго лепшых прамоваў.
- Калі ж тэма захопіць вас неверагодна, можна працягнуць з тэмай школьнай адукацыі, і вось на TED таксама ёсць якасная падборка - Re-imagining school.
Фільмы Яна Артюса-Бертрана, французскага фатографа і журналіста, можна глядзець проста адзін за адным без перапынкаў. У іх так паказана наша планета, што проста дух захоплівае! А яшчэ пачынаеш добра прызадумвацца над тым, што ж гэта мы робім з усёй гэтай прыгажосцю. Пачаць можна з “Дом: гісторыя вандровак”, на здыманне якога аўтару спатрэбілася 15 год.
Мовы
- Калі нарэшце надумаеце падцягнуць сваю ўкраінскую з узроўня разумення да добрай размовы, нашы новыя сябры з Кіева зрабілі падборку класных прылад - Про те і мова: п'ять способів зручно вчити українську онлайн.
- А калі жадаеце класічна падцягнуць ангельскую, то зрабіць гэта можна з мега-вясёлай Роні у форме кароткіх і карысных відэа-урокаў - яна і пра гісторыю дня святога Валянціна вам распавядзе так, што будуць балець жывоцікі. Глядзець усё тут.