ADU-Share #4

Красавік-2017 не цешыў цёплымі дзяннёчкамі, затое саграваў новымі ведамі і здабыткамі. Чым натхнялася наша рэдактарка Любоў – у чацвёртым выпуску ADU-Share.

 


Мовы

Так сталася, што ў красавіку было неабходна тэрмінова ажывіць нямецкую і ангельскую мовы, практыкаваць якія ў Беларусі мне даводзіцца нячаста.

Рэанімацыяй для Deustsch'а сталі падкасты ад Deutsche Welle. Чароўны голас, цікавыя тэмы (можна, напрыклад, даведацца, дзе хароняць тэрарыстаў ці як святло забруджвае наваколле) і слушныя практыкаванні, выконваць якія - суцэльнае задавальненне.

Каб не адвыкаць ад ангельскай, пастаянна чытаю-перакладаю і абавязкова слухаю. З любімага - BBC Learning. Зраніцы выдатна бадзёрыць праслухванне 6-хвілінных запісаў на розныя тэмы. Жывыя і ненапружныя падкасты, вельмі раю.

Часам завісаю на Вritish Сouncil. Люблю слухаць падкасты і паралельна чытаць транскрыпты. Для майго вуха, што ніяк не можа звыкнуць да брытанскага вымаўлення, якраз тое, што трэба.

Ну і не пакідаю надзеі, што калісьці працягну вывучаць гішпанскую. Пакуль знайшла вось такі рэсурс, дзе можна вучыць некалькі моў адначасова.


Кнігі

Даўно заўважыла, што кнігі кладуцца да сэрца толькі тады, калі ў жыцці адбываецца нешта сугучнае.

За красавік праглынула "В круге первом" Аляксандра Салжаніцына (і цяпер гэтая кніга - адна з трох найлюбімейшых), пачала чытаць "Я спавядаюся" Жаумэ Кабрэ.

У межах праграмы па ўсталяванні справядлівасці ў дачыненні да пісьменнікаў, якіх ведаюць толькі па самых "папсовых" (даруйце за гэтае слова) кнігах, вырашыла абіраць пэўнага аўтара і чытаць яго менш вядомыя творы. Так, у рыдэры ўжо чакае запампанаваная "Восень патрыярха" Габрыэля Гарсіа Маркеса.

Не аднойчы мне казалі: калі пачытаць "Гары Потэра" ў арыгінале, можна ўзбагаціць сябе цікавай лексікай. Пачала чытаць. Калі каротка - такі шчыры кайф і захапленне! Магічна, атмасферна, і здагадка працуе, як ніколі раней. Хаця да слоўніка, бясспрэчна, звяртацца даводзіцца. Калі чытаць стамляюся, уключаю аўдыяварыянт кнігі. Стывен Фрай неверагодны!


Відэа

Тут без арыгінальнасці.

Часта і густа завісаю на Арзамасе. У ім прыўкрасна ўсё! Але ў красавіку асабліва зачапілі два відэа: пра старажытную Грэцыю і Рым. Тытанічная праца ў працэсе і тонкая работа ў выніку.

А яшчэ гляньце, што Арзамас нарабіў зусім нядаўна: стварыў вялізны гайд па музыцы за 60 апошніх гадоў. Слухаць - не пераслухаць, вывучаць - не вывучыць.

Гляджу TED - тут таксама стандартна. Не ведаю, чаму, але зачапіла прамова Папы Францыска.


Парады

Спатрэбілася мне ў гэтым месяцы паднавіць CV. Хацелася зрабіць гэта разумна і сучасна. Так знайшла стос карысных парад:

***

І напрыканцы - яшчэ пара артыкулаў ад Forbes і The Guardian пра анлайн-адукацыю. Каб у траўні вам салодка марылася.