ADU-Share #5
- 05.06.2017
- Час чытання: 6 хвілін
- Цікавосткі
У паветры і на календары ўжо лета. Чым не нагода для новага – натхняльнага! – АдуШэра ад нашай сяброўкі Юлі.
Кнігі
Я люблю складаць спісы таго, што трэба зрабіць, вывучыць ці прачытаць. Адзінае выключэнне — гэта непрафесійная літаратура. Такія кнігі прыходзяць да мяне выпадкова, я ніколі не планую. Тут падзялюся з вамі сваімі шчаслівымі знаходкамі:
"Человек, который принял жену за шляпу" Олівера Сакса. Кніга напісана амерыканскім нейрапсіхолагам і складаецца з гісторый хвароб псіхічнай прыроды. Яна даступная для ўспрымання нават непадрыхтаванаму чытачу і мае глыбокі філасофскі настрой. Ну вось уявіце, напрыклад, як можа адчуваць сябе чалавек, які раптам згубіў левы бок свайго свету і жыве толькі ў правым?
Другая кніга, якую я таксама дадала да маіх лепшых знаходак гэтага году – "Хвала тьме" Хорхе Луіс Борхес. Гэта класіка сусветнай літаратуры, якая трапіла ў мае рукі толькі зараз. Кароткія апавяданні, кожны з якіх мае сваю ўнікальную глыбокую думку. Чытала яе павольна, бо пасля такіх аповядаў хацелася адкласці кнігу і паразважаць. Калі вы яе яшчэ не чыталі – вельмі раю!
Відэа
З задавальненнем гляжу раздзел пра тое, як самаарганізавацца і ўсё паспяваць ў блогу Anastacia Kay. Шмат з яе парад мне пасуюць. Вось, напрыклад, гэтую картку я дапісала дзякуючы перасэнсаванню таго, як размяркоўваць час на працягу працоўнага дня:).
Таксама ўжо амаль 40 дзён раблю медытацыі на партале Peacerevolution. Ну, пра тое, што медытацыя вельмі спрыяе добраму здароўю, думаю, вы ўжо чулі. Але таксама карысным для мяне было адказваць на розныя пытанні, якія ідуць пасля відэа. Што для мяне важна, якія мае каштоўнасці, колькі часу я аддаю самой сабе і г.д.
Ну і яшчэ шмат за гэты месяц я перачытала і переглядзела матэрыялаў Таццяны Чарнігаўскай — вядомай савецкай вучонай у сферы нейранавукі і псіхалінгвістыкі. Калі вы яшчэ не сутыкаліся з яе тэорыяй, раю пачаць з інтэрв'ю Познэра.
Дызайн
Паколькі па прафесіі я дызайнерка, то не магу не падзяліцца з вамі некаторымі маімі рэсурсамі, якія могуць быць карыснымі, нават калі дызайн для вас — проста хобі.
Вельмі добрая падборка ўсякіх лекцый па дызайне, відэа, жартаў, парад і інш. можна знайсць тут і тут.
Таксама мяне вельмі захапляюць шрыфты. Таму я магу гадзінамі чытаць пра іх і разглядаць міжлітарныя прасветы і формы засечак. Напрыклад, ў анлайн-часопісе Typejournal.
Спорт
Кожнае лета цягне да перамен і новых вышынь! У тым ліку і спартыўных. Але тут я ведаю пра сябе, што мне ў спорце не хапае матывацыі і самаарганізаванасці. Таму вось патэсціла новыя дадаткі на тэлефон ад Nike – для бегу і для трэніровак. Самае галоўнае – без рэкламы! І канешне, самі праграмы складзены талкова прафесійнымі трэнерамі.
Але мне не надта спадабалася у Nike праграма для ёгі. А я люблю рабіць ёгу адразу, калі прачынаюся, таму патэсціла розныя і вось параю вам гэту – Yoga.
Ну вось і ўсе мае адукацыйныя здабыткі за гэты месяц. Цікавых і вам летніх знаходак!