ADU-Share #7
- 02.08.2017
- Час чытання: 5 хвілін
- Цікавосткі
Лета так і спакушае закінуць усё: кнігі, мовы ды іншыя аду-захапленні. Але толькі не каманду Адукацыі. Сваімі свежымі ліпеньскімі здабыткамі дзеліцца наша прыўкрасная Ўладзя (з прыўкраснага Пецярбургу).
Мовы
Лінгвістычная тэма настолькі смачная, што не магу не падзяліцца рэсурсамі для прыхільнікаў шведскай і французскай моваў.
"Французам" вельмі раю Gorafi – парадыйную рэдакцыю знакамітага французскага выдавецтва, якая не толькі пашырыць слоўнік, але і падыме настрой. Да таго ж, заўсёды прыемна прачытаць горстку добрых навінаў!
"Шведаў" запрашаю, па-першае, на канал філалагіні, перакладчыцы і лектаркі Валянціны Сцепчанкавай "Шведовед", дзе нават не патрабуецца веданне мовы, каб пагрузіцца ў атмасферу скандынаўскасці. А па-другое – на старонку газеты "8Sidor", там можна актуалізавацца і прачытаць навіны на простай шведскай.
Кнігі
Маючы за плячыма два гады гістарычнай адукацыі я нарэшце магу параіць нешта вартае, што не выкліча дрыжыкаў нудоты, а цікава і пазнавальна раскажа пра мінулае.
Па-першае, гэта нетрывіяльная гісторыя валютных магазінаў "Бярозка" (у Беларусі – "Івушка"), якія былі даступныя толькі невялікай частцы грамадства. Пра іх можна пачытаць талковае даследаванне Ганны Івановай (выдавецтва НЛО).
У таго ж выдавецтва і ў той жа серыі ёсць яшчэ адна вельмі цікавая кніжэнцыя, якую, мабыць, з асаблівым задавальненнем пачытаюць прыхільнікі гісторыі моды, эмоцый і гендара. Аліна Шокарава ў кнізе "Дворянская семья: культура общения. Русское столичное дворянство первой половины XIX века" падрабязна паказвае тую паўсядзённасць, якую паэтычна малююць класікі рускай літаратуры.
Нягледзячы на тое, што абедзве кнігі – гэта сур’ёзныя навуковыя даследаванні па гісторыі паўсядзённасці, чытаюцца яны лёгка і хутка.
Тэлеграм-каналы
Калі длінныя тэксы – гэта на адпачынак, а пераезды ў метро патрабуюць невялікіх матэрыялаў, то можна пралістаць стужку канала Freakbook, падабраць сабе нешта цікавае на пэўны час. Вельмі зручна якраз тое, што каля кожнага матэрыялу стаіць прыкладны час, які спатрэбіцца, каб яго прачытаць.
Для прыхільнікаў моўных выкрутасаў і лінгвістычных забавак вельмі рэкамендую Linguistic Madness – невялічкі па мерках інтэрнэта хаб прыхільнікаў усяго моўнага.