ADU-SHARE: АДУ-Мары на каранціне

Мой АДУ-каранцін –  пра АДУ-мары, на якія не ставала часу і пра новыя звычкі, якія зрабілі свет іншым. Падавалася, што вось яны, усе гэтыя доўгачаканыя магчымасці, бяры і карыстайся. Асабліва турбавалі сусветныя бібліятэкі, што разам адкрылі доступ да кучы рэсурсаў. Столькі ж ніколі не перачытаеш! А часу ўсяго некалькі месяцаў! Тады думала, што хутка зноў усё пазакрываюць. Але зараз веру, што свет уже не стане былым, і досвед пераноса культурніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў у анлайн падштурхне многія ўстановы і ініцыятывы станавіцца больш флексібельнымі і адкрытымі. Мае парады пра тое, што натхняла, і пра тое, што дапамагала станавіцца больш прадуктыўнай. Каб заставалася больш часу на тое, што натхняе. 

 


Інфадні сусветна вядомых універсітэтаў

Прыклад таго, што наўрад ці стане ранейшым. Раней гэты дзень адбываўся 2 разы на год і ты заўсёды заўважаў яго па павялічаных у тры разы чэргах у сталоўцы. Школьнікі старшых класаў прыходзілі на лекцыі разам з цяперашнімі студэнтамі, каб пасмакаваць дух студэнцтва, задаць свае пытанні, пазнаёміцца са сваёй будучай спецыяльнасцю. Некаторыя прыязжалі з суседніх гарадоў, і амаль ніхто – з іншых краін. Сёння ты можаш далучыцца да ўсіх мерапрыемстваў онлайн, а, напрыклад, Тэхнічны Ўніверсітэт Дрэздэна распрацаваў нават адпаведны эпп і запрашае ўсіх у анлайн-госці 13 і 20 чэрвеня. Паглядзі, ці не ладзіць універ тваёй мары нешта падобнае бліжэйшым часам?


Штучны інтэлект

Выдатны анлайн-курс пра маднючую тэму і з амбітнай мэтай адукаваць 1% еўрапейскага насельніцтва пра асновы AI (artificial intelligence). Дапамагу ім, пакінуўшы гэтую спасылку тут ;)


Курс пра набор на клавіятуры. Узровень: профі

Цяпер пра тое, як паспяваць больш. Раю курс на typingclub.com пра сляпы дзесяціпальцавы набор. Пачынала розныя і не раз, але скончыла толькі гэты. Тут і розныя алфавіты і раскладкі, і мінімум рэкламы, і асэнсаваныя сказы замест бясконцага паўтарэння аднаго і таго ж нязвязнага набора літар.  


Метад памідора

I яшчэ адзін стары добры лайфхак, каб не перапрацоўваць – праграмы, што лічаць час працы і нагадваюць пра рэгулярныя перапынкі. Доўга абірала нешта сабе і карыстаюся Focus Booster. На эмблеме ў іх напісана fb. Але гэты fb, у адрозненні ад больш вядомага нам, дапамaгае сканцэнтравацца і не кушае твой час на гартанне ленты. Хаця і пракрастынацыю ніхто не адмяняў! 

 

Парачка спасылак для тых, хто шукае дадатковага натхнення:

Пазітыўная пракрастынацыя: як выкарыстаць свае слабасці сабе на карысць: матэрыял Марыі Кіравай

Першы каранцінны ADU-SHARE: парады ад Наталкі Рамейка

Kаранцінны ADU-SHARE: парадамі дзеліцца Настасся Баравік