ADU-SHARE: #каранцін

 

Adukacyja.info, натуральна, як і ўвесь свет, сядзіць на каранціне. Мы вырашылі падзяліцца з табой, як мы праводзім час ў гэтыя дні (складаныя, але поўныя новых магчымасцей). Спаміць не будзем: расказваем самае цікаве, карыснае і каб не крала час. Сёння сваімі каранціннымі замалёўкамі дзеліцца наша валанцёрка Наталька.

Зразумела, што ўсе зараз пераглядзелі даўно запланаваныя фільмы, праглядзелі любімыя перадачы, вывучылі новыя мовы. На самой справе – не. Чамусьці ўва ўсіх стала яшчэ больш працы, сцёрлася мяжа між вольным часам/домам і працай/хоўм-офісам. Працаваць складана, а вучоныя кажуць, што анлайн-сустрэчы цягнуць з нас яшчэ больш энергіі, чымся рэальныя. Таму пасля працоўнага дня на хоўм-офісе складана нешта супер-складанае вывучаць. Зноў жа, вучоныя кажуць, што найбольш эфектыўнае навучанне адбываецца праз гульню і групавую працу. Групы пасля 100500 анлайн-сустрэч ужо збіраць не хочацца. Таму давайце шукаць гульню ці вясёлы фармат.


“О май арт!”

Я вельмі люблю мастацтва. Проста кайфую ў музеях. Але разбірацца ў ім і дагэтуль не навучылася. Дзякуй, дарагі інтэрнэт! Там я знайшла клёвы канал  (Oh my art!) ад Юліі Панкратавай - былой вядоўцы навінаў на Першым. Яна не змагла больш там трываць і адвучылася на мастацтвазнаўцу. Цяпер яна кожны дзень ходзіць на выставы! Праца мары!!! Можна пачаць знаёмства з нашага любімага Шагала ці паглядзець на імрэсіяністаў (май лав!). Відэа кароценькія і вясёлыя. Глядзець можна на Ютубе ці на канале RTVI. Тое, што трэба. Ну а калі хочаш паўнавартасныя доўгія прагляды кожнай залі, то ўжо з самага пачатку каранціна музеі свету адчынілі свае дзверы для анлайн-наведнікаў.


FutureLearn

Калі табе трошкі надакучыла Coursera ў якасці навучальнай платформы, можаш паспрабаваць FutureLearn. Мне асабіста яна вельмі падабаецца. Я ў свой час брала там курсы для падрыхтоўкі да IELTS, і мне пасавала іх методыка. Калі што - вынік атрымала 7.5. Цяпер важна пракачваць розныя лічбавая кампетэнцыі, каб быць канкурэнтназдольным у анлайнах. Вось, напрыклад, курс How to create great online content – Як стварыць неверагодны анлайн-кантэнт. Чаму і не? Дакладна варта пачэкаць!


The simple things

Калі любіш чытаць часопісы, то вось мой любімы мімішны брытанскі – The simple things (ад сэрца аддаю!). Звычайна ў крамах ён стаіць у секцыі Wellbeing, што цяпер важна, як ніколі.


Здароўе

Канадскія студэнты-медыкі стварылі вельмі карысную ініцыятыву. Разумеючы, што лекарам “на фронце” проста няма часу кожны дзень правяраць ўсе магчымыя новыя публікацыі і рэкамендацыі па лячэнню каронавіруснай інфекцыі. Таму яны правяраюць кожны дзень навуковыя навіны па гэтай тэме і робяць матэрыял з найбольш важнымі публікацыямі і парадамі па каронавірусу для дактароў. Падпісацца на рассылку можна тут. Падзяліцеся гэтай інфой з вашымі сябрамі-медыкамі, а лепш прачытайце і распавядзіце ім. На жаль, дагэтуль яшчэ не ўсе дактары могуць чытаць навуковыя артыкулы па-ангельску.

І, канешне ж, не забывайце падтрымліваць дактароў праз бягучыя краўдфандынгавыя праекты, напрыклад, на МолаМола.

А калі вольны час усё ж такі ёсць (і нават калі здаецца, што яго няма) – не забывайцеся пра спорт. Фізкультура дапаможа нам пачувацца лепш эмацыйна і фізічна. Хаця б на ровары гадзінку кожны дзень праехацца – жадаю ад душы!