Аду-Weekend 1-3 траўня


Адкрываем новую рубрыку на Адукацыя.Інфо – ADU-Weekend. Збіраем карысныя навіны ды цікавосткі, каб табе хапіла зачытацца на ўсе выходныя. Абмяркоўваем важныя адукацыйныя тэмы, раімся ды вучымся.

Adu-weekend 1

Пакуль уся краіна гарача дыскутуе ці яны абібокі, ці тунеядцы, мы прайшліся па нашым сайце ды па іншых любімых рэсурсах і вось што знайшлі на тэму таго, як лепш абраць справу па душы.

1. Натхняемся: прамовы

На TED ёсць цэлы плэйліст з васьмі прамоваў, якія могуць навесці на думкі пра працу, якая б табе пасавала. Мы ж прапануем паглядзець дадаткова да гэтага спісу яшчэ прамову Рут Чэнг з беларускім перакладам, якая па нашых звестках паспрыяла многім важным выбарам у жыцці чытачоў Адукацыі.Інфо ды не толькі.

2. Натхняемся: адпачынак

Калі прамовы не дапамагаюць, можна для пачатку ўзяць сабе Gap Year або Sabbatical, што гэта за разумныя замежныя словы мы ўжо пісалі, так што разбірайся, ці табе гэта пасуе.

gap year

3. Натхняемся: навучальныя абмены і валанцёрства

Мы ад душы працуем, каб адшукаць найцікавейшыя магчымасці і падзяліцца з імі на сайце. Некаторым з нашых выпускнікоў досвед абменаў і валанцёрства дапамог абраць тую самую працу мары. Чытай пра Волю Бурак, або як з валанцёрствам гэта было ў мяне.

Ну і ў нас для цябе ёсць гарачая абвестка пра Валанцёрства ў бібліятэцы ў Польшчы і яшчэ больш актуальная: пачні з валанцёрства ў Адукацыі, можа гэта – твая праца мары! 🙂

4. Чытаем: дапаможнікі пра тое, як адшукаць працу

Вось ужо некалькі год каманда Адукацыя.Інфо карпее і стараецца, выпускае для цябе крутыя дапаможнікі пра тое, як адшукаць і не прафукаць “тую самую” працу мары. Збіраем усе даведнікі ў гэтым артыкуле. Імі можна дзяліцца, спампоўваць і карыстацца.

У першым дапаможніку – прававыя бакі працы.

У другім – агульныя парады па пошуку працы.

А ў трэцім – эксперты каментуюць асноўныя памылкі і даюць парады для паспяховага пошуку, сумоўя ды ўсяго астатняга, звязанага з працай.

5. Альтэрнатывы

Мы не пра альтэрнатыву працы – не працаваць.

А пра, напрыклад тое, што 19-21 траўня 2015 г. адбудзецца першая міжнародная анлайн-конферэнцыя Travel MBA па запуску і развіцці геаграфічна вольнага і аддаленага лайфстайл бізнэсу

Або, напрыклад, вось табе парады пра тое, дзе можна атрымаць веды, якія дапамогуць працаваць аддалена ці распачаць свой інтэрнэт-праект.

І яшчэ, нашая карэспандэнтка ў Англіі Галіна Мазан кажа, што пошук працы хутка будзе без CV і сумоўяў, а ты як мяркуеш?

Чакаем вашых уражанняў ад новай рубрыкі і каментароў на тэму працы, яе пошуку і выбару ў нашых суполках у сацыяльных сетках.