Акадэмічныя магчымасці ў Японіі
- 03.04.2015
- Японія
- Час чытання: 5 хвілін
Амбасада Японіі ў Беларусі штогод праводзіць конкурс стыпендый на навучанне ў Японіі.
Грамадзяне Беларусі могуць удзельнічаць у наступных праграмах:
Праграма «стажор-даследчык” (Research Students)
Правядзенне даследаванняў па сваёй спецыяльнасці ў аспірантуры японскай ВНУ. Тэрмін стажыроўкі – 2 (з красавіка) або 1,5 гады (з кастрычніка). Праграма для тых, у каго ёсць ці будзе на момант пачатку стажыроўкі дыплом аб вышэйшай адукацыі (узрост да 35 гадоў).
Праграма «Студэнт» (Undergraduate Students)
Навучанне ў японскай ВНУ тэрмінам на 5 гадоў (з красавіка, 1 год падрыхтоўчага курса ўключна). Пасля праходжання неабходнай колькасці курсаў стыпендыят атрымлівае ступень бакалаўра. Праграма для тых, у каго ёсць ці будзе на момант пачатку стажыроўкі атэстат аб сярэдняй адукацыі (узрост ад 17 да 22 гадоў).
Праграма «Студэнт каледжа прафесійнага навучання» (Specialized Training College Students)
Навучанне ў японскім каледжы прафесійнага навучання тэрмінам на 3 гады (з красавіка, уключаючы 1 год падрыхтоўчага курса). Праграма для тых, у каго ёсць ці будзе на момант пачатку стажыроўкі атэстат аб сярэдняй адукацыі (узрост ад 17 да 22 гадоў).
Праграма для маладых настаўнікаў (Teacher Training Students)
Праграма для школьных настаўнікаў з досведам працы не менш за 5 гадоў (узрост да 35 гадоў). Удзельнік праводзіць даследаванне ў адной з японскіх ВНУ ў сферы школьнай адукацыі. Тэрмін стажыроўкі – 1,5 гады (з кастрычніка), уключаючы 6 месяцаў падрыхтоўчага навучання японскай мове.
Праграма «Японская мова і японская культура (НіККЭНСЭЙ)» (Japanese Studies Students)
Гадавая праграма выключна для тых, хто спецыялізуецца ў вобласці, звязанай з японскай мовай або японскай культурай у ВНУ за межамі Японіі.
Інфармацыя пра падачу дакументаў на 2016/2017 год з’явіцца ў красавіку 2015 на сайце амбасады Японіі.
Дадатковая інфармацыя пра навучанне ў Японіі:
- STUDY IN JAPAN Comprehensive Guide
- Gateway to Study in Japan
- Japan Student Services Organization (JASSO)
- JAPAN STUDY SUPPORT (Asian Students Cultural Association)
- Directory Database of Research and Development Activities (ReaD)