Анлайн-канферэнцыя “ProjectX”
- Час чытання: 5 хвілін
- 05.05.2020
- Блог
30 красавіка адбылася анлайн-канферэнцыя “ProjectX”, арганізатарамі якой выступіла грамадскае аб’яднанне “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу”.
На мерапрыемстве выступілі эксперту з разнастайных абласцей: экалогіі, псіхалогіі, дыеталогіі. Гэта Ілля Галавань, Андрэй Міхайлаў, Дар’я Чэкальская і іншыя. Удзельнікі адукацыйнага івэнта ўсяго за 2 гадзіны атрымалі базавыя веды па інфармацыйнай бяспеке, страхе і яго фізічным удзеянні на арганізм чалавека, прынцыпах вывучэння навукі і прычынах, па якой навуку трэба вывучаць нават тым, хто не звязаны з ёй у прафесійным плане. Акрамя гэтага, слухачы даведаліся аб міфах, якія пануюць вакол глабальнага пацяплення, ролі ДНК у арганізме чалавека і яе сувязі са знешнім выглядам чалавека, атрымалі інструменты, якія дапамагаюць пазбавіцца ад негатыўных думак і пачаць жыць шчасліва.
Валанцёрке Адукацыі Настассі асабліва спадабаліся выступы Іллі Галавань, які падзяліўся канкрэтнымі тэхнікамі працы са страхам і Дар’і Чэкальскай, якая расказала пра агульнадаступныя спосабы змяншэння выбрасаў вугляроднага газу.
Дзякуй арганізатарам і спікерам!
Настасся Баравік для Адукацыя.Інфа