Анлайн-універсітэт для ўцекачоў без дакументаў
- 18.06.2015
- Цікавосткі
Відавочна, што адукацыя з’яўляецца адным з ключоў да інтэграцыі. Але нямецкія палітыкы не спяшаюцца прызнаць гэты факт. Згодна сённяшняму заканадаўству, уцекачоў часцей за ўсё трымаюць далей ад адукацыі. На шляху да лекцыйнай залы нямецкага універсітэту сустракаюцца бюракратычныя перашкоды, якія нярэдка вядуць да дэпартацыі і забіраюць шансы на далейшае навучанне.
Студэнт з Берліна разам з невялікай камандай распрацаваў элегантнае рашэнне гэтай праблемы: анлайн-універсітэт “Wings” (“Крылы”), які дазваляе кожнаму бежанцу і мігранту без дакументаў працягнуць навучанне і атрымаць міжнародна прызнаную ступень. Сведчанні не граюць аніякай ролі – галоўнае якасць.
Каманда Adukacyja.info пераклала для вас інтэрв’ю з заснавальнікам гэтага незвычайнага універсітэту – Маркусам Крэслерам.
Вітаю, Маркус. Няўжо ты зараз навучаешся у двух універсітэтах і адначасова з’яўляешся заснавальнікам яшчэ аднаго?
Гэта гучыць больш яскрава, чым ёсць на самой справе. Я абраў зараз вольны семестр у маім першым універсітэце – Універсітэце Мастацтва (Universität der Kunst, Berlin), каб скончыць апошнія два семестры маёй магістэрскай праграмы па філасофіі у Вольным Универсітэце (Freie Universität, Berlin). Акрамя гэтага я працую разам з камандай над универсітэтам Wings.
Як у цябе ўзнікла ідэя стварэння анлайн-універсітэта для ўцекачоў?
Калі і ёсць нешта, з чым усе згодныя, дык гэта з неабходнасццю дзеянняў у дачынанні праблематыкі бежанства. Калі чалавек не можа працаваць і не мае ніякай дзейнасці, куды можна накіраваць сваю энергію – гэта можа мець дрэнныя наступствы. IFO-інстытут калісьці вызначыў, што эканоміка і сістэма аховы здароўя губляюць праз гэта 20 000 еўра штогод. Але чамусьці людзі не спяшаюцца нічога з гэтым рабіць.
Мы жадаем зняць усе бар’еры, якія перашкаджаюць доступ да адукацыі, і зрабіцца сапраўдным універсітэтам: ніякіх узносаў, ніякіх колькасных абмежаванняў. Кожны жадаючы павінен мець права атрымаць міжнародна прызнаны дыплом. Вырашаючай з’яўляецца кваліфікацыя, а не дакументы, якія чалавек ужо мае пры сабе. Гэта дае людзям упэўненасць: “Я над чымсьці працую і магу працягнуць маё навучанне”. Хтосьці сказаў: “Той, хто адкрывае школу, закрывае турму”. І я веру, што гэта праўда.
Ці вялікі попыт на навучанне?
Велізарны! І большасць жадае атрымаць дыплом, каб далей працаваць у сваёй роднай краіне. У складзе нашай каманды таксама ёсць два уцекача. Адзін з іх зараз у Стамбуле; там ён распавеў аб нашым праекце, і пасля гэтага мы атрымалі 3000 заявак. Менавіта ў Турцыі камунікацыя паміж бежанцамі вельмі цесная.
Што можна вывучаць ва ўніверсітэце?
Зараз мы прапануем тры магчымасці: магістр эканамічных навук, інфарматыкі альбо інжэнерных навук.
Чаму менавіта гэтыя напрамкі?
Дзеля таго, каб вылучыць напрамкі, мы правялі апытанне. Медыцына і архітэктура таксама займалі вядучыя месцы, але мы не можам іх прапанаваць, бо яны патрабуюць наяўнасці студэнтаў на занятках. Таму няма і творчых напрамкаў. Аднак у Берліне мы, магчыма, знайшлі вырашэнне для студэнтаў, зацікаўленных у медыцыне: клініка Helios не навучае зараз студэнтаў, таму што бальніца Charité адразу забірае да сябе ўсіх навучэнцаў. Для Helios было б вельмі добра браць да сябе некалькіх студэнтаў, якія маглі б потым працаваць у клініцы.
Колькі гэта каштуе – заснаваць анлайн-універсітэт?
Пакуль гэта нічога нам не каштавала: усе ўдзельнікі, уключаючы 8 выдатных прафесараў (напрыклад, немеснік дэкана і прафесар Гарвардскага універсітэта), працавалі абсалютна добраахвотна. Далей навучанне будзе каштаваць 650 еўра за год.
Гэта даволі невялікі кошт. Як вы збіраецеся існаваць на такія грошы?
Сярод нашых партнёраў – універсітэты, якія прапануюць магчымасць анлайн-навучання. Мы спрабуем як мага больш аўтаматызаваць працэс навучання. Напрыклад, існуе наступны алгарытм: студэнт дасылае PDF-файл з тэкстамі, а механізм ужо сам задае яму пытанні на разуменне прадмету. Хатнія заданні і кантрольныя работы дасылаюцца тром навукоўцам, якія спецыялізуюцца на адпаведнай тэматыцы, і яны ўжо самі ўсё правяраюць.
Мы спрабуем глядзець на навучанне з новыга боку. Надалей мы плануем, каб студэнты самі ацэньвалі хатнія заданні адзін аднаго. Гэта, канешне, узмацніць камандны дух. Таксама існуе мабільная праграма, з дапамогай якой студэнты могуць навучацца оффлайн.
Аднак ці існуе ў кожнага бежанца магчымасць карыстацца камп’ютэрам ці смартфонам, якія неабходны для навучання?
Гэта мяне таксама здзівіла, але згода нашай апытанцы толькі трэцяя частка ўцекачоў не мае неабходных прыстасаванняў. Аднак гэта зусім не праблема, мы можам забяспечыць іх планшэтамі, бо атрымалі даволі добрыя зніжкі ад адной кампаніі.
Так, але ж анлайн-навучанне патрабуе цішыні, сталага доступу да Інтэрнету і прыватнай прасторы…
Вы, канешне, маеце рацыю. Зараз палітыкі пачалі абсталёўваць жыллё бежанцаў бесправадной сеткай. Але мы можам толькі спадзявацца, што студэнты з аднаго горада створаць нейкую суполку, дзе яны атрымаюць невялічкі кавалак прыватнай прасторы.
Якія зараз найбольш вялікія цяжкасці для вас?
Нам будуць неабходны дзяржаўныя сродкі для аплаты ліцэнзіі анлайн-курсаў, калі мы больш удакладнім нашую праграму і аккрэдытуемся. Таксама не вырашана яшчэ пытанне, з якім універсітэтам мы будзем супрацоўнічаць. Будзе добра, калі нашым партнерам стане нямецкі універсітэт. Мы ўжо абмяркоўвалі гэтую ідэю з Універсітэтам Мастацтва і Вольным Універсітэтам. Гэта дазволіць студэнтам атрымаць дыплом партнерскага універсітэта, прынамсі пакуль мы не станем навучальнай установай, якая можа самастойна выдаваць прызнаныя дыпломы.
Вы ўжо звярталіся да палітыкаў за падтрымкай?
Не зусім так. Мы выступілі з нашай ідэяй на адукацыйнай канферэнцыі аднаго з палітычных фондаў. Там быў Марцін Вёзлер (Martin Wösler), выдатны эксперт у галіне Азіяведства, які зараз з’яўляецца нашым намеснікам дэкана па міжнароднаму супрацоўніцтву. На канферэнцыі мы атрымалі вельмі пазітыўныя водгукі, аднак гэта было зусім не складана: людзям проста лічыць ідэю добрай, калі ім не патрэбна нічога дзеля гэтага вырашаць.
І што вы плануеце рабіць далей?
Магчыма, мы будзем шукаць падтрымкі Еўрапейскага звязу праз праект 2020-Fördergelder. І калі аднойчы ў ААН скажуць: “Давайце пераймем гэтую ідэю ў студэнтаў-дылетантаў” – гэта меня ні ў якай ступені не збянтэжыць. Насупраць, будзе выдатна, калі яны так зробяць.
Аўтар: Тэрэза Локар (Theresa Locker)
Перакладчык: Наста Касцюшкіна