Арзамас
- 03.03.2016
- Анлайн-курсы
“Арзамас“- гэта інтэрактыўная пляцоўка кшалту “Калегіюма” ці “Лятучага ўніверсітэту“, пераведзеная ў анлайн-прастору. Курсы, даволі простыя і зразумелыя нават без папярэдніх ведаў у пэўнай сферы, разбітыя на кароткія серыі, і , як пісаў Булгакаў: “часу бярэ самую кроплю, а карысці – цэлы вагон”.
Калі ёсць некаторае разуменне адкрытых адукацыйных платформ, то гэтая старонка дзівам не падаецца: тыя ж самыя курсы, невялічкія відэа па культуры, гісторыі, антрапалогіі, літаратуры і мастацтву. Простымі словамі таленавітыя навукоўцы з вядомымі і невядомымі імёнамі расказваюць пра жыццё і паралельныя рэальнасці не просячы за гэта грошай. Асветніцкі праект расійскіх навукоўцаў накіраваны на папулярызацыю навукі і культуры сярод моладзі.