Атрымай працу без рытуальнага “Раскажыце пра сябе”

  • Час чытання: 5 хвілін
  • 10.04.2015
  • Блог

На тыдні 29-гадовая дзяўчына праводзіла майстар-клас ва ўніверы. Запэўнівала, што ніколі-ніколі ў сваім жыцці не праходзіла сакраментальна звычайных сумоўяў. Дармаедка! – думаеце. А вось і не.

pickme

 

Пачалося з таго, што заданнем па адным з модуляў ва ўніверы было стварэнне свайго блогу. Блогераў і у Беларусі, і ў Англіі шмат, каму да чаго душа ляжыць – той пра тое і піша. Анну-Марыю @AM_Bailey тыповае каментаванне жыццёвых падзей  ніяк не натхняла. Хто яшчэ не мае бложыка, але вельмі-вельмі жадае ім абзавесціся, ці каго спасцігла хвароба пад назвай writer’s block, – можна знайсці па спасылцы 75 ідэй, адкуль пачаць . Каб зрабіць блог эфектыўным, дзяўчына паабяцала сваім чытачам дзяліцца з імі парадамі ад працадаўцаў, наконт таго, што яны шукаюць ў маладых спецыялістаў. На працягу некалькі тыдняў яна задавала пытанні гуру ў сферы свайго навучання (СМІ і сувязі з імі).

Анна-Марыя не разлічвала на стоадсоткавы водгук, але, на здзіўленне, ёй адказалі 10 з 10 запланаваных асоб. Ды і размаўляць ні з кім не было патрэбы, паколькі ўся апытанка праводзілася па мэйлу. 5 аднолькавых пытанняў да мясцовы дырэктараў фірм ці аддзелаў ў гэтых фірмах і спецыялістаў ў сваёй справе паказалі, што людзі жадаюць размаўляць і што сацыяльныя сеткі руляць. Каму цікава, паглядзець блог дзяўчыны можна тут  .

Каб не застацца сам насам са сваім блогам, прасоўвайце яго ў сацсеткі. У нядаўняй перадачы “Чорным па белым” (выпуск пра Местачковую вядомасць) Ніка Сандрас на БелсатTV слушна падмеціла, што ніякага прасоўвання аднекуль раптам з боку не будзе, таму “бярэш сякеру, прарубаеш дзірачку, прасоўваешся і пачынаеш вяшчаць туды“.

KeepCalmAndTweet

Ну, напрыклад, вы вялікі аматар блінчыкаў і вырашылі пісаць пра іх у сваёй віртуальнай прасторы. Адзін пост – пра ваш любімы рацэпт, другі – майстар-клас ад вашай мамы, трэці – пра традыцыйныя блінчыкі і вафлі Бельгіі, а ў чацвертым і пятым напішыце пра сакрэты бліноў ад звычайных кухароў вашага горада. Запытайце іх папросту. Я ведаю, напрыклад, дваіх хлопцаў-кухароў з Брэста, якія наўрад ці вам адмовяць. Запрасіце чытачоў да гутаркі ў Твітэры з хэштэгамі #blinok  і #blinokfail! І, магчыма, вы знойдзеце шмат людзей па інтарэсах, якія натхняць вас на новыя запісы і падзеі.

А, магчыма, вы знойдзеце свайго працадаўцу! Вяртаючыся да Анны-Марыі:  абмеркаванне яе блогу ў Твітэры стала павялічвацца, з ёй звязаліся праз той самы Твітэр, каб абмеркаваць прапанову і выслухаць ўмовы працы. Казка? Неа! Рэальнае жыццё.

Мой прагноз такі, што праз 5 гадоў не будзе ўжо ніякіх паперкавых CV, а а жыццярыс будзе выглядаць анлайн ў фармаце Linkedin толькі. І памятайце: 80 % працадаўцаў гугляць вашыя акаўнты ў сацыяльных сетках перад сумоў’ем. Няма час на блог, а трэба заявіць пра сябе на ўсёй свет – бяры прыклад з гэтага хлопца, які зрабіў сабе жыццярыс на канале Youtube.

Twitter-Mosaik_(3769838950)

Падпісвайцеся на @adukacyja і @GalinaMazan, каб пагутарыць там, задаць пытанне, якое свярбіць, і проста правесьці час з суперскімі людзьмі!  Калі вы маеце аптымістычныя парады на гэтую тэму – сардэчна запрашаю да нас у Твітар! Таксама хочацца паслухаць і тых, хто упэўнены, што такія сцэнары не для беларускай рэальнасці!