Adukacyja.info

Кожны год напрыканцы лістапада Global Youth Forum збірае маладых людзей з усёй планеты, каб абмеркаваць глабальныя пытанні і натхніцца досведам іншых. Кожны, хто тут пабываў, з’язджае з вялізным запалам і пашыраным нэтворкам, а некаторыя – з грантам на рэалізацыю свайго праекта мары. Пра тое, як нараджаўся Global Youth Forum, да якіх лакальных, але значных зменаў ён ужо прывёў, а таксама якім чынам можна стаць удзельнікам GYF, расказала дырэктарка Youth Time International Movement Юлія Кінаш.


Некалькі тыдняў таму Данііл Чаратовіч вярнуўся ў родны Брэст пасля чатырох незабыўных месяцаў, пра якія хлапец марыў некалькі год. Ён – студэнт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта – выйграў стыпендыю ад Erasmus+ і на адзін семестр паехаў вучыцца ў турэцкі Orta Dogu Teknik Universitesi. Цёплымі ўспамінамі і карыснамі парадамі Данііл падзяліўся з Adukacyja.info.


Сёння ў Мінску адкрылася 15-я Міжнародная выстава “Адукацыя і кар’ера”. Пад адным дахам Палацу спорту яна сабрала дзясяткі ўніверсітэтаў і каледжаў, якія ў лепшым свеце прэзентуюць свае праграмы і магчымасці. Adukacyja.info адной з першых пабывала на выставе і пазнаёмілася з самымі цікавымі экспанентамі. Раім гэта зрабіць і вам!