Ганна Карней
- 31.05.2017
- Ганна Карней

Пасля васьмі месяцаў, што я правяла ў Эквадоры з праграмай Global Citizen Year, прыемна было вярнуцца дадому і знайсці камфорт у добра знаёмых рэчах – кнігах Бахарэвіча, снезе ў траўні, нязменнасці праспекту Незалежнасці. І ўсё ж не сумаваць па Эквадоры пакуль не атрымоўваецца. А таму ніжэй, паддаўшыся сентыментальнаму настрою, я склала спіс рэчаў, якіх мне будзе не хапаць у беларускіх рэаліях.
- 04.01.2017
- Ганна Карней

13 гадоў збольш плённага навучання, тры атэстаты, але толькі сёлета я нарэшце атрымала пасведчанне аб сярэдняй адукацыі. Зараз я ўдзельнічаю ў праграме Global Citizen Year, якая дазваляе маладым людзям з розных куткоў свету цягам году жыць і працаваць у адной з чатырох краін – Эквадоры, Індыі, Сенегале ці Бразіліі.
- 09.08.2016
- Ганна Карней

“Дык што, Эквадор – такая брудная краіна!? Тыф, менінгіт, гепатыт, жоўтая ліхаманка, – чую ад сваёй лекаркі ў інфекцыйным аддзяленні паліклінікі, пакуль яна сканіруе вачыма спіс прышчэпак, якія мне трэба зрабіць. – І навошта ты туды сунешся? У нас хіба працы так мала для маладых?” Так, месяц таму, пачаліся мае зборы за акіян. Але пра ўсё па парадку…