Ігар Буйко

Ігар Буйко дзеліцца сваімі ідэямі, уражаннямi ды эмоцыямi ад Еўракэмпу-2016.


Для тых людзей, якiя жадаюць пачаць вывучэнне пакуль новай для сябе, яшчэ досыць таямнiчай нямецкай мовы, сёння iснуе шмат магчымасцяў. Я не хацеў бы весцi гутарку пра пэўныя моўныя курсы, цi раiць пэўных настаўнiкаў. Я хацеў бы звярнуць увагу на крыху менш вядомыя опцыi.


Напэўна не памылюся, калi выкажу меркаванне, што кожны малады чалавек, якi дбае пра сваю вучобу, пра яе якасць, якi настроены працаваць на перспектыву, задумваецца аб тым, як зрабiць працэс навучання больш карысным, як падняць сваю канкурэнтаздольнасць.