Кацярына Куксо

Хто не знаёмы з такой сітуацыяй: трэба сказаць пэўную фразу на замежнай мове, але адно слова выпала з галавы – і наступае ступар. Паўза зацягваецца, напружанасць расце, суразмоўца няёмка ўсміхаецца. Монстр замежнай мовы паказаў сваё аблічча…


Ёсць спосаб вывучэння моў, вакол якога лунае больш за ўсё легенд. Гэта мнематэхнікі, ці ўменне запамінаць інфармацыю (ў нашым выпадку – замежныя словы) пры дапамозе вобразаў і асацыяцый. Напрыклад, большасць моўных курсаў сцвярджаюць, што вы навучыцеся запамінаць больш за 100 слоў за адну гадзіну і зможаце хутка засвоіць мову. Ці праўда гэта? Я прысвячу мнематэхнікам даволі […]